Дамен (біялогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дамен, біялогія)
Класіфікацыйная дыяграма

Дамен або надцарства — самы высокі ўзровень групоўкі арганізмаў у сістэме, якая ўключае ў сабе адно ці некалькі царстваў. Тэрмін быў прапанаваны ў 1990 годзе Карлам Вёзэ, які падзяліў усе жывыя арганізмы на тры дамены[1]:

Найбольш радыкальнае разыходжанне ад папярэдніх сістэм заключалася ў тым, што бактэрыі былі падзелены на дзве групы (археі і эўбактэрыі), кожная з якіх была раўназначнай да эўкарыётаў.

Часам гэтыя тры дамены, а таксама вірусы (групу, што не мае рангу) аб'ядноўваюць у таксон біёта[2], ранг якога часам вызначаюць як «наддамен» ці «супердамен».

Альтэрнатыўныя сістэмы груп вышэйшага рангу[правіць | правіць зыходнік]

Апроч атрымаўшай шырокае прызнанне сістэмы Вёзэ, існуюць альтэрнатыўныя сістэмы груп вышэйшага ўзроўню, напрыклад:

  • Сістэма, у якой жывыя арганізмы падзяляюцца на дзве імперыі (ці надцарствы): эўкарыёты, пракарыёты, прычым апошнія адпавядаюць археям і эўбактэрыям сістэмы Вёзэ.
  • Сістэма з пяці царстваў (далей не групаванымі): пракарыёты, пратысты, грыбы, расліны і жывёлы, прычым апошнія чатыры царствы адпавядаюць імперыі (дамену) эўкарыётаў.

Зноскі