Ранг (біялогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У біялагічнай сістэматыцы таксанамічная катэгорыя, альбо ранг — узровень у іерархічна арганізаванай сістэме жывых арганізмаў (накшталт класа, атрада, сямейства). Нягледзячы на шэраг праблем, звязаных з выкарыстаннем таксанамічных катэгорый, яны працягваюць выкарыстоўвацца, паколькі менавіта на катэгарыяльным прынцыпе заснаваныя правілы ўтварэння групавых назваў (таксонаў) жывых арганізмаў, зафіксаваных у наменклатурных кодэксах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыйная дыяграма

Канцэпцыя таксанамічных катэгорый у сістэматыцы ўзыходзіць да канца XVII ст., калі з'явіліся першыя сістэмы з разнайменнымі іерархічна супадпарадкаванымі катэгорыямі. Дагэтуль вялася гаворка пра роды: вышэйшыя (па-лацінску: genera summa), але не надавалі розных імёнаў родам, размешчаным на розных узроўнях іерархіі.

Першымі аўтарамі, якія пачалі выкарыстоўваць розныя назвы для супадпарадкаваных груп розных узроўняў іерархіі, былі французскі батанік П'ер Маньёль1689 годзе падзяліў расліны на сямействы і падпарадкаваныя ім роды), яго вучань Жазеф Пітон дэ Турнефор1694 годзе ўвёў найбольш складаную для яго перыяду іерархію з класаў, секцый, родаў і відаў) і нямецкі батанік Аўгустус Квірынус Рывінус (у яго сістэме 1690 года парадкі падзяляліся на роды і віды).

Практыка так званага сістэматычнага (з выкарыстаннем разнайменных катэгорый) размеркавання раслін, жывёл і мінералаў замацавалася ў сярэдзіне XVIII ст. дзякуючы высілкам Карла Лінея і яго паплечнікаў. У сваіх асноўных навуковых працах (найбольшую вядомасць атрымала Systema naturae) Ліней падзяліў усе натураліі на тры царствы: жывёл, раслін і мінералаў. Кожнае царства (regnum) падзялялася на класы (classes), парадкі ці атрады (ordines), роды (genera) і віды (species). Многія віды былі падзеленыя на разнавіднасці (varietates). За гэтай сістэмай супадпарадкаваных рангаў замацавалася назва «лінееўскай іерархіі».

Пазней колькасць рангаў павялічылася, як за кошт увядзення новых асноўных рангаў (з якіх найбольш істотнымі дабаўленнямі сталі сямействы, а таксама тыпы ў заалогіі і аддзелы ў батаніцы), так і за кошт стварэння сістэмы вытворных органаў.

Асноўнымі рангамі (па-англійску: principal ranks)[1]) таксонаў з'яўляюцца (ад вышэйшых да ніжэйшых): царства (па-лацінску: regnum), тып ці аддзел (па-лацінску: divisio, phylum), клас (па-лацінску: classis), атрад ці парадак (па-лацінску: ordo), сямейства (па-лацінску: familia), род (па-лацінску: genus), від (па-лацінску: species)[2][1].

Іншыя (другарадныя, неасноўныя) (па-англійску: secondary ranks[3]) таксонаў: трыба (па-лацінску: tribus) — ранг паміж сямействам і родам), секцыя (па-лацінску: sectio) і шэраг (па-лацінску: series) — паміж родам і відам, разнавіднасць (па-лацінску: varietas) і форма (па-лацінску: forma) — рангі ніжэй віду[3].

Назвы вытворных рангаў утвараюцца ад назваў асноўных шляхам дадатку да іх прыставак над- (super-), пад- (sub-) і інфра- (infra-). Узор іерархічнага супадпарадкавання асноўнага (выдзелены паўтлустым шрыфтам) і вытворных рангаў:

  • Superclassis (надклас)
    • Classis (клас)
      • Subclassis (падклас)
        • Infraclassis (інфраклас)

Зноскі

  1. а б Венскі кодэкс батанічнай наменклатуры (2006). Раздзел II. Глава I. Артыкул 3 (англ.)
  2. Майр Э. Принципы зоологической систематики: Пер. с англ. = Ernst Mayr. Principles of Systematic Zoology. — М.: Мир, 1971. — С. 110. — 455 с. — УДК 590
  3. а б Венскі кодэкс батанічнай наменклатуры (2006). Раздзел II. Глава I. Артыкул 4 (англ.)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Джеффри Ч. Биологическая номенклатура. — М.: Мир, 1980.
  • Клюге Н. Ю. Современная систематика насекомых. Принципы систематики живых организмов и общая система насекомых с классификацией первичнобескрылых и древнекрылых. — СПб.: Изд-во «Лань», 2000.
  • Куприянов А. В. Предыстория биологической систематики: «народная таксономия» и развитие представлений о методе в естественной истории конца XVI — начала XVIII вв. — Санкт-Петербург: Изд-во ЕУСПб, 2005.
  • Hull, D. Science as a Process: An Evolutionary Account of the Social and Conceptual Development of Science (Science & Its Conceptual Foundations S.) University of Chicago Press, 1990. — ISBN 0-226-36051-2