Дамінік Ходзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дамінік Ходзька
Дата нараджэння 1796 ці 1800
Месца нараджэння
Дата смерці 1863
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фалькларыст, этнограф, літаратар
Альма-матар

Дамінік Цэзары Ходзька (каля 1800, б. маёнтак Яварова Віленскага павета — 1863) — беларускі фалькларыст, этнограф, літаратар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў. Зблізіўся з Я. Чачотам, Т. Занам. Член Віленскай археалагічнай камісіі. Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне. Апублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К. Брадзінскага (1845), Я. Ходзьку (1858), Л. Бароўскага, Ю. Крашэўскага і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў... да гісторыі Віленскага ўніверсітэта. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862). Збіраў і апрацоўваў беларускую вусную народную творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археалагічнай камісіі). Супрацоўнічаў з А. Кіркорам, Я. Тышкевічам, К. Тышкевічам. Распрацаваў біяграфію З. Даленгі-Хадакоўскага і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я. Глюксберга, потым у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Тека Wilenska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каханоўскі Г. Ходзька // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.