Юзаф Крашэўскі
| Юзаф Крашэўскі | |
|---|---|
| польск.: Józef Ignacy Kraszewski | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Kleofas Fakund Pasternak, Bogdan Bolesławita, Bohdan Boleslawita[1] і Bohdan Boleslavita[1] |
| Дата нараджэння | 28 ліпеня 1812[2][3] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 сакавіка 1887[2][6][…] (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ян Крашэўскі |
| Маці | Соф’я з Мальскіх |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | перакладчык, гісторык, драматург, журналіст, пісьменнік, паэт, мастак, раманіст, публіцыст, рысавальнік, калекцыянер, літаратурны крытык, будзіцелі, дзеяч мастацтваў, мовазнавец |
| Гады творчасці | 1830 — 1887 |
| Жанр | аповесць[d], сацыяльны раман[d] і гістарычная мастацкая літаратура |
| Мова твораў | польская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Подпіс |
|
| ignacy.kraszewski.pl | |
Юзаф Ігнацы Крашэ́ўскі таксама Іосіф Ігнат Крашэўскі (польск.: Józef Ignacy Kraszewski; 28 ліпеня 1812[2][3], Варшава[4][5][…] — 19 сакавіка 1887[2][6][…], Жэнева[4][2][…]; Псеўданімы: Б. Балеславіта; Др. Амега; К. Пастарнак) — пісьменнік, гісторык і фалькларыст, рэдактар, выдавец, публіцыст. Пісаў па-польску, лічыцца адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў. Пачынальнік польскай рэалістычнай прозы. Член Польскай АН у Кракаве (1872), Ганаровы член Чэшскай АМ (1873). У Польшчы яго творы ўваходзяць у канон школьнай праграмы[7].
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Брат Люцыяна Крашэўскага і Каятана Крашэўскага. Бацькі Ю. Крашэўскага паходзілі і мелі родавы маёнтак (Доўгае) на Пружаншчыне. Маці будучага пісьменніка на апошнім тэрміне цяжарнасці, баючыся немінучай франка-рускай вайны, выехала ў Варшаву, дзе Юзаф Крашэўскі і нарадзіўся.
Скончыў Свіслацкую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, сядзеў у віленскай турме. З 1833 года жыў у маёнтку Доўгае каля Пружан (Брэсцкая вобласць), з 1837 — на Валыні, спачатку ў маёнтку Амельна, потым Гродэк, Губін, а з 1853 — у Жытоміры. У 1841 годзе браў удзел ва ўстаноўчым з’ездзе «Пецярбургскай катэрыі» ў Чуднаве, але праз пэўны час ухіліўся ад удзелу ў гэтай лаялісцкай суполцы. Жывучы на Валыні, 10 гадоў (1841—1851) дыстанцыйна рэдагаваў часопіс «Athenaeum» («Атэнеум»), які выходзіў у Вільні, у гэты час шмат пісаў пра гісторыю Літвы — і літаратурныя, і навуковыя тэксты, быў самым уплывовым інтэлектуалам у «літвінскай» культурнай прасторы. У 1858 года стаў рэдактарам «Gazety Codziennej», пазней «Gazety Polskiej», друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). З 1859 перабраўся ў Варшаву. Калі пачалося паўстанне 1863-1864, Крашэўскі, баючыся арышту, назаўжды пакінуў землі былой Рэчы Паспалітай. 3 1863 года ў эміграцыі, жыў у розных гарадах Германіі, найбольш у Дрэздэне, дзе меў сваю друкарню. Выдаваў публіцыстычны штогоднік «Rachunki» («Рахункі», 1866—70), часопісы. У 1884 годзе асуджаны германскімі ўладамі за супрацоўніцтва з французскай разведкай. Вызваліўся пад залог і паехаў лячыцца ў Італію.
Памёр у Жэневе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Юзаф Крашэўскі напісаў больш за 600 тамоў твораў: 223 раманы і аповесці, навуковыя працы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, літаратуразнаўстве, філасофіі і інш.
Наватарская канцэпцыя чалавека-працаўніка выяўлена ў цыкле аповесцей «Уляна» (1843), «Хата за вёскай» (1855), «Гісторыя калка ў плоце» (1860) і інш. Вострая крытыка шляхты і арыстакратыі ў сацыяльна-бытавых раманах «Чарадзейны ліхтар» (1843—44), «Два светы» (1856), «Могілкі» (1874) і інш. Падзеі паўстання 1863—1864 гадоў адлюстраваны ў раманах «Дзіця Старога Горада» (1863), «Мы і яны» (1865), «Дзядуля» (1869) і іншых. Для раманаў «Апошняя з слуцкіх князёў» (1841), «Сеймавыя сцэны» (1875), «Кунігас» (1882), «Маці каралёў» (1883), «Кароль у Нясвіжы. 1784» (1887) і іншых характэрны зварот да мінуўшчыны Беларусі, дакументальнасць. Сярод лепшых гістарычных раманаў — саксонская трылогія «Графіня Козель» (1874), «Бруль» (1875), «3 часоў Сямігадовай вайны» (1876), а таксама «Старое паданне» (1876) — першы твор з цыкла 29 раманаў, прысвечаных гісторыі Рэчы Паспалітай. «Аповесць без назвы» з аўтабіяграфічнымі матывамі (1853—1854) яскрава апісвае студэнцкую маладосць аўтара, апошнія гады існавання Віленскага ўніверсітэта і атмасферу рэпрэсій пасля паражэння паўстання 1830—1831 гадоў.
Аўтар зборнікаў «Паэзія» (т. 1—2, 1838) і «Гімны смутку» (1857), паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840—45), 20 драматычных твораў, у т.л. камедый з дзеяннем у Нясвіжы «Кастэлянскі мёд» (1860), «Пане Каханку» (1867).
У падарожных нарысах «Пінск і Піншчына» (1837), «Успаміны пра Палессе, Валынь і Літву» (1840), «Карціны з жыцця і падарожжаў» (1841—42), «Друскенікі» (1848), этнаграфічным нарысе «Адзенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан» (1860) апісаў беларускія мясціны і жыхароў Беларусі. Аўтар гістарычных прац «Вільня ад яе пачатку да 1750 г.» (т. 1—4, 1840—42), «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні…» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Польшча ў час трох падзелаў» (т. 1—3, 1873—75) і інш.
Быў прафесійным мастаком, музыкантам.
Паўплываў на творчасць Э. Ажэшкі, Б. Пруса, Г. Сянкевіча, Я. Купалы. Два вершы Юзафа Крашэўскага пераклаў на беларускую мову Янка Купала. На беларускую мову яго творы таксама перакладалі П. Бітэль, В. Сёмуха, М. Кенька, Л. Казлоў, М. Папека.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Юзафа Крашэўскага называюць «польскім Дзюма». Яго гістарычныя аповесці грунтуюцца на дакументальнай аснове, у іх выкарыстаныя факты з жыцця. Ю. Крашэўскі добра ведаў гісторыю Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, быў знаёмы з летапісамі, хронікамі, паданнямі, у час сваіх падарожжаў наведваў мясціны, дзе разгортваліся падзеі яго твораў. Польскі пісьменнік Стэфан Жэромскі пісаў, што Крашэўскі меў здольнасць «з археалагічнай дакладнасцю маляваць жыццё дзядоў нашых». Разам з тым, як заўважае беларускі літаратуразнаўца Міхась Кенька, ён не заўсёды пільнаваўся гістарычнай праўды, часам залішне давяраўся храністам, якія былі іншы раз суб’ектыўныя ў апісанні і ацэньванні падзей, трапляў пад уплыў польскай гістарыяграфіі, выказваў сімпатыі да адных гістарычных асоб і непрыхільнасць да другіх[8].
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Хата за вёскай / пер. Пятро Бітэль — Мн., 1989.
- Апошнія хвіліны князя ваяводы (Пане Каханку) / пер. Васіль Сёмуха (скароч.) // Крыніца. 1998. № 3.
- Кароль у Нясвіжы. 1784 / пер. Міхаіл Кенька // Полымя. 2006. № 5—6.
- Маці каралёў (Ягайлавы часы); Паперы Глінкі: гіст. аповесці / Юзаф Ігнацы Крашэўскі: пер., прадм. і камент. М. Кенькі. — Мн.: Маст. літ., 2007. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 978-985-02-0926-9
- Кароль у Нясвіжы. 1784; Апошняя са слуцкіх князёў: гіст. аповесці / Юзаф Ігнацы Крашэўскі: пер. з пол. мовы, прадм. і камент. М. Кенькі. — Мн.: Маст. літ., 2009. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 978-985-02-1147-7
- Чэрча Магіла: аповесць / Ю. І. Крашэўскі. — Брэст : Альтернатива, 2021. — 109 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б в г д е R. G. Kraszewski, Joseph Ignatius // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 15. — P. 924.
- ↑ а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kraszewski-jozef-ignacy/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ а б в г Крашевский Юзеф Игнацы // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б http://www.angelfire.com/scifi2/rsolecki/jozef_kraszewski.html
- ↑ а б Krzyzanowski J. R. Jozef Ignacy Kraszewski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ М. Кенька (2007)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999
- Беларусь : энцыкл. давед. — Мн., 1995.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 468.
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., 1986.
- Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. — Мн., 1989. — С. 272.
- Danek W. Józef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1976.
- Burkot S. Józef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1988.
- Jarowiecki J. O powieści historycznej Józefa Ignacego Kraszewskiego. Kraków, 1991.
- Барыс Палута. Тытан пяра ці апантаны графаман: кім быў Юзаф Ігнацы Крашэўскі? // Наш Час, 28.07.2024
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1812 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 1887 годзе
- Памерлі ў Жэневе
- Пахаваныя ў Кракаве
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Польшчы
- Публіцысты Літвы
- Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Драматургі Польшчы
- Паэты Польшчы
- Пісьменнікі Беларусі
- Фалькларысты Беларусі
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі Літвы
- Гісторыкі Польшчы
- Крашэўскія
