Даная (карціна Рэмбранта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Даная, карціна Рэмбранта)
Рэмбрант
Даная. 1636—1647
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 185 × 203 см
Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
(інв. ГЭ-723)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Даная» (1636—1647) — карціна Рэмбранта з калекцыі Эрмітажа, напісаная па матывах старажытнагрэчаскага міфа пра Данаю, маці Персея.

Калі цар старажытнагрэчаскага горада Аргаса даведаўся пра прароцтва, згодна з якім яму наканавана памерці ад рукі сына Данаі, сваёй дачкі, ён заключыў яе ў падзямелле і прыставіў да яе служанку. Бог Зеўс, аднак, пракраўся да Данаі ў выглядзе залатога дажджу, пасля чаго яна нарадзіла сына Персея.

Класічны сюжэт карціны — з'яўленне Зеўса ў выглядзе залатога дажджу да зняволенай жанчыны. Да гэтага сюжэту звярталіся такія знакамітыя мастакі як Тыцыян, Карэджа, Госарт, Клімт.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Маладая аголеная жанчына ў ложку асветлена плынямі цёплага сонечнага святла, якое падае праз ссунуты служанкай полаг. Жанчына прыўзняла галаву над падушкай, працягнула правую руку насустрач святлу, спрабуючы быццам адчуць яго сваёй далонню. Яе даверлівы позірк звернуты ў бок святла, на твары паўусмешка. Зблытаныя прычоска, прымятая падушка — усё кажа аб тым, што яшчэ хвіліну назад жанчына глядзела салодкія сны ў сваёй раскошнай пасцелі.

Вандалізм[правіць | правіць зыходнік]

У суботу, 15 чэрвеня 1985 года, у залу Рэмбранта ў Эрмітажы разам з экскурсіяй прыйшоў мужчына, які спытаў у супрацоўніц музея, якая з карцін у гэтай зале найбольш каштоўная. Пасля гэтага ён падышоў да «Данаі», дастаў з-пад крыса бутэльку, выплюхнуў яе змесціва акурат у цэнтр палатна. Фарба адразу пачала ўспушаць, змяняць колер — у склянцы была серная кіслата. Зламыснік таксама дастаў нож і паспеў двойчы парэзаць карціну.

Пазней экспертыза прызнала мужчыну вар'ятам, ім аказаўся літовец Бронюс Майгіс, які патлумачыў свой ​​учынак палітычнымі матывамі. Па рашэнні леніградскага суда 26 жніўня 1985 Майгіс быў накіраваны на лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Roberta D'Adda, Rembrandt, Milano, Skira, 2006.
  • Stefano Zuffi, Tamara Łozińska (tłumaczenie): Rembrandt. Warszawa: HPS, 2006, s. 90. ISBN 83-60529-02-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]