Саскія ў вобразе Флоры
Выгляд
| ||
Рэмбрант | ||
Саскія ў вобразе Флоры. каля 1634 | ||
Flora | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 125 × 101 см | |
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург | ||
(інв. ГЭ-732) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Саскія ў вобразе Флоры» — карціна працы Рэмбранта, напісаная ў 1634 годзе. На партрэце жонка мастака Саскія ван Эйленбюрх, намаляваная ў вобразе старажытнаіталійскай багіні кветак, росквіту, вясны і палявых пладоў Флоры.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сваю жонку Саскію ван Эйленбюрх у выглядзе Флоры, антычнай багіні вясны і кветак, Рэмбрант пісаў тройчы ў 1634, 1635 і 1641 гадах. Эрмітажнае палатно, створанае ім у год вяселля, сведчыць пра захопленае каханне мастака да маладой жанчыны. Асаблівае зачараванне надае вобразу кантраст няўпэўненасці і нясмеласці, з якой пазіруе юная мадэль, і пышнасці багата расшытых адзенняў і аксэсуараў. У карціне злучыліся асаблівасці пастаральнага і гістарычнага партрэта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Michael Kitson: Rembrandt. Phaidon Press Inc., New York City 2007. ISBN 9780714827438.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На сайце Эрмітажа Архівавана 19 кастрычніка 2012.