Данузлаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Данузлаў
укр.: Донузлав
крымскатат.: Doñuzlav
Новоозёрное13.JPG
Данузлаў каля Новаазёрнага
Каардынаты: 45°20′ пн. ш. 33°00′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Паўднёва-ўсходняя частка Чарнаморскага раёна і заходняя частка Сакскага раёна АР Крым
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Вышыня над узроўнем мора -0,4 м
Даўжыня 30 км
Шырыня 8,5 км
Плошча 48,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 104 км
Найбольшая глыбіня 27 м
Тып мінералізацыі салёнае і
прэснае (крайняя поўнач)
Салёнасць 7,06[1]
Плошча вадазбору 1288 км²
Упадаюць сухарэччы балак
Стары Данузлаў
Данузлаў
Бурнук
Чарнушка
Выцякаюць адсутнічае
Данузлаў (Украіна)
Данузлаў
Данузлаў
Данузлаў (Крым)
Данузлаў
Данузлаў
Commons-logo.svg Данузлаў на Вікісховішчы

Данузла́ў (укр.: Донузлав, крымскатат.: Doñuzlav, Донъузлав) — самае глыбокае возера ў Крыме і найбуйнейшае возера Чарнаморскага раёна Аўтаномнай Рэспублікі Крым, адносіцца да Тарханкуцкай групы азёраў.

Тып агульнай мінералізацыі — салёнае, на крайняй поўначы прэснае. Паходжанне — тэктанічнае. Цяпер для возера больш адпаведным статусам можа быць ліман, бо з 1961 года (пасля з’яднання з водамі мора) узровень агульнай мінералізацыі змяніўся да мінералізаваных вод (салёнае), таксама змены адбыліся ў расліннасці, якая расце на берагах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праход да Чорнага мора[правіць | правіць зыходнік]

У 1961 годзе быў прарыты 200-метровы канал для злучэння возера з Чорным морам.

Крымскі крызіс 2014 года[правіць | правіць зыходнік]

6 сакавіка 2014 года расійскія войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 сваіх караблі «Ачакаў» і «Шахцёр». 7 сакавіка яны затапілі яшчэ адно судна, а 13 сакавіка — чацвертае спісанае судна. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблакавала выхад з бухты шэрагу суднаў Ваенна-марскіх сіл Украіны.

Зноскі

  1. Проба соляў была ўзята ў 27 жніўня 1955 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]