Блакада ўкраінскага флоту на возеры Данузлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блакада ўкраінскага флоту на возеры Данузлаў
Асноўны канфлікт: Расійская інтэрвенцыя ва Украіне, 2014
Дата 5—18 сакавіка 2014 года
Месца возера Данузлаў (Крым, Украіна)
Прычына Крымскі крызіс
Вынік Захоп войскамі Расіі ўсіх суднаў Украінскага флоту на базе ля Наваазернага
Праціўнікі
 Расія  Украіна
Сілы бакоў
Ваенна-марскія сілы Расіі Ваенна-марскія сілы Украіны

Блакада ўкраінскага флоту на возеры Данузлаў — захоп войскам Расіі ўсіх суднаў Украінскага флоту, якія базаваліся на возеры Данузлаў ля пасёлка Наваазернага ў сакавіку 2014 года.

Падставы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду СССР і падзелу Чарнаморскага флоту СССР, украінскаму боку адыйшла ў тым ліку і ваенная база ля пасёлку Наваазёрнае (што на возеры Данузлаў). З-за асаблівасці возера (дакладней яго геаграфічнага размяшчэння), было прынятае рашэнне аб далейшай эксплуатацыі гэтай марской базы.

Возера Данузлаў (у цэнтры) на карце Крыму

Паводле некаторых дадзеных, прыкладна палова ўкраінскага ваенна-марскога флоту базавалася на Крымскім паўвостраве, большай часткай на возеры Данузлаў[крыніца?].

З моманту пачатку ўвядзення расійскіх войск на тэрыторыю Крыму адной з асноўных мэтаў Расіі стала ліквідацыя пагрозы з боку ўкраінскага флоту на Чорным моры. З гэтай прычыны было прынятае рашэнне аб блакадзе ваеннай базы флоту ў Наваазёрным, і не даць магчымасці выкарыстаць караблі, што знаходзіліся ў гэтай мясцовасці, а па магчымасці далучыць іх да складу Чарнаморскага флоту Расіі[крыніца?].

Мэты блакады[правіць | правіць зыходнік]

  • Захапіць кантроль над ваеннай базай у Наваазёрнам і атрымаць добрае месца для базавання флоту ў будучыні.
  • Нанесці сур'ёзны ўдар па флоце Украіны (у тым ліку і па маральнаму духу маракоў)
  • Пераманіць экіпажы на бок Расіі, і тым самым пазбавіць Украінскі флот магчымасць выкарыстоўваць у будучыні навучанны экіпаж з суднаў Наваазёрнага.[крыніца?]

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

1 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

А 17:20, Дзяржаўная дума Расійскай Федэрацыі падтрымала прапанову прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра ўвод расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны[1].

2 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Расійскія войскі заблакавалі з сушы Паўднёвую ваенна-марскую базу Украіны ля Новаазёрскага пасёлка.

3 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючы Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі Аляксандр Вітко прыехаў на базу з патрабаваннем да камандавання аб яе здачы. Атрымаўшы адмову, ён накіраваў у Данузлаў расійскі крэйсер «Масква»[2].

5 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі расійскі супрацьлодачны карабель «Ачакаў» заблакаваў праход між возерам і Чорным морам[2].

6 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Расійскія войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 расійскія караблі, якія раней уваходзілі ў склад Чарнаморскага флоту Расіі, спісаны карабель «Ачакаў» і выратавальны буксір «Шахцёр». Перад гэтым апоўначы караблі Расійскага флоту, якія ахоўвалі «выхад» з возера, зняліся з якароў і адплылі прэч (у тым ліку і ракетны крэйсер «Масква»)[3].

У пачатку першай гадзіны ночы буксіры расійскага флоту зацягнулі і паставілі на месца раней адыйшоўшых суднаў вялікі супрацьлодачны карабель «Ачакаў», спісаны з Расійскага ваеннага флоту ў 2011 годзе. «Прывязаўшы» яго да загадзя прыгатаваных «мацаванняў» («бочка» для прымацавання да яе караблёў), яны з дапамогай супрацьпажарнага катара пачалі напаўняць «Ачакаў» вадой для страты ўстойлівасці. Затым карабель заваліўся на борт, і перакрыў сабой частку праліва злучаюшчага возера з Чорным морам.

Так як глыбіня ў месцы затаплення была ўсяго 9-11 метраў, вялікая частка корпусу затопленных караблёў засталася над вадой. «Ачакаў» стаў самай вялікай перашкодай на выхадзе з Данузлава, даўжыня незатопленнай часткі карабля склала прыкладна 100—120 м[4].

7 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Расійскія войскі затапілі яшчэ адно судна — спісаны вадалазны катар «ВМ-416» водазмяшчэннем прыкладна 30-40 тонаў[5]. На той момант, заблакаванымі апынуліся[6]:

З не ваенных караблёў:

13 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Расійскія войскі затапілі ў бухце на выхадзе да Чорнага мора чацвёртае судна[7]. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблакавала выхад з бухты шэрагу суднаў Ваенна-марскіх сіл Украіны.

18 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

У інтэрэв'ю РІА "Навіны" старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па абароне (які дарэчы раней быў камандуючым Чарнаморскім флотам) адмірал Уладзімір Камаедаў сказаў[8]:

Калі Крым увойдзе ў склад РФ, то тыя караблі, судны і катары, якія не пакінулі тэрыторыю рэгіёна, стануць расійскімі

Пасля падвядзення вынікаў рэферэндуму можна казаць пра тое, што тыя караблі і суда, якія цяпер знаходзяцца ў Крыме, а гэта прыкладна палова карабельнага складу ВМСУ, фармальна ўвойдуць спачатку ў марскія сілы самаабароны Крыма, а затым у баявы склад Чарнаморскага флоту Расіі

Данная заява датычылась канкрэтна баз у Севастопалі і пасёлке Наваазернам.

Незадоўга да гэтага, непрызнаны (дакладней прызнаны толькі Расіяй) Дзяржаўны савет Крыма прыняў рашэнне аб перадачы ва ўласнасць новааб'яўленнай дзяржавы марскіх партоў паўвострава.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

27 сакавіка[крыніца?] ўсе судны былі (ў тым ці іншым выглядзе) апынуліся на баку Расіі. Экіпажы захопленых суднаў былі адпушчаны, некаторыя перайшлі на расійскі бок.[крыніца?]

Праз пару тыдняў уваход у возера Данузлаў быў разблякаваны. Некаторыя з састарэлых суднаў, па дамоўленасці, былі адпраўлены ў порт Адэсы[9].

Зноскі

  1. http://www.pravda.com.ua/articles/2014/03/1/7016683/?attempt=1 Путін оголосив Україні війну
  2. а б «Газета па-ўкраінску». Камандзіра ЧФ Расіі выгналі з базы ВМС Украіны. Хартыя’97 (5 сакавіка 2014). Праверана 28 студзеня 2017.
  3. http://www.unian.net/politics/893537-rossiyskie-voennyie-zatopili-korabl-pregradiv-vyihod-v-more-vms-ukrainyi-istochnik.html Российские военные затопили корабль, преградив выход в море ВМС Украины
  4. http://www.youtube.com/watch?v=Zh5iXld6a1Q#t=10 Відэа затопленнага «Ачакава» на youtube
  5. «Украінская праўда». Рускія патапілі яшчэ адзін свой ​​карабель, каб заблакаваць украінцаў. Радыё «Свабода» (7 сакавіка 2014). Праверана 28 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
  6. http://charter97.org/be/news/2014/3/7/89710/ У Крыме заблакаваныя сем ваенных караблёў Украіны
  7. http://charter97.org/be/news/2014/3/13/90346/ Россияне затопили четвертый корабль у базы ВМС Украины
  8. http://top.rbc.ru/society/18/03/2014/911876.shtml Около 20 кораблей ВМС Украины могут стать российскими
  9. http://charter97.org/be/news/2014/4/19/95310/ Украінскія караблі выйшлі з разблакаванай бухты Данузлаў