Даніэла Гантухава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэніс
Даніэла Гантухава
Daniela Hantuchová 2, 2015 Wimbledon Championships - Diliff.jpg
Нарадзілася 23 красавіка 1983(1983-04-23)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя
Рост 181
Вага 62 кг
Вядучая рука правая (двухручны бэкхэнд)
Прафесійная кар’ера 1999–...
Трэнер(ы) Карлас Радрыгес (2014–...)
Прызавыя грошы $10,418,583
(33-е месца за ўвесь час)
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 557–403
Тытулы 7 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 5 (27 студзеня 2003)
Цяперашні рэйтынг 251 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія паўфінал (2008)
Францыя 1/8 фіналу (2002, 2006, 2010, 2011)
Уімблдан чвэрцьфінал (2002)
ЗША чвэрцьфінал (2002, 2013)
Іншыя турніры
Фінал WTA групавы раўнд (2002, 2007)
Алімпійскія гульні 1/8 фіналу (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 287–234
Тытулы 9 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 5 (26 жніўня 2002)
Цяперашні рэйтынг 530 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2002, 2009)
Францыя фінал (2006)
Уімблдан чвэрцьфінал (2005)
ЗША паўфінал (2011)
Змяшаны парны разрад
Вынікі (в/п) 40–14 (74%)
Тытулы 4
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (2002)
Францыя перамога (2005)
ЗША перамога (2005)
Кубак федэрацый перамога (2002), 36–19
Кубак Хопмана перамога (2005)
danielahantuchova.com
Commons-logo.svg Даніэла Гантухава на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 21 верасня 2016

Да́ніэла Га́нтухава (славацк.: Daniela Hantuchová, вымаўляецца danɪjɛla ˈɦantuxɔva; нарадзілася 23 красавіка 1983) — славацкая тэнісістка. Удзельнічае ў прафесійных турнірах з 1999 года. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Уэлз Мастэрз, перамогшы ў фінале саму Марціну Хінгіс і стаўшыся пераможцам з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым годзе Даніэла дайшла да чвэрцьфіналаў Уімблданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках года трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славакіі Гантухава стала пераможцай Кубку федэрацыі.

Найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятае — Даніэла Гантухава дасягнула ў студзені 2003 года пасля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Уэлз Мастэрз (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца яе найлепшым дасягненнем у турнірах Вялікага шлема.

Гантухава — найбольш паспяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай Адкрытай эпохі (History of tennis#Open Era), якая дасягнула 500 перамог за кар’еру[3][4].

Даніэла таксама паспяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам з Леашам Фрыдлем перамагла на Уімблдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлему ў змяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 годзе яна дайшла да фіналу Уімблданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчас Вікарыа, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).

За апошні год Даніэла Гантухова праз траўмы скацілася з 17 пазіцыі (2012) да 48-й. Яе трэнерам з’яўляецца былы іспанскі тэнісіст Эдуарда Нікалас[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Player Profile // WTA website
  2. Daniela Hantuchová // ČSFD — 2001.
  3. Official WTA profile of Hantuchová (10 красавіка 2009).
  4. WTA — Maria Sharapova closing in on 500 career wins, Tennis World (13 April 2013)
  5. Hantuchova rolls back the years to win Aegon classic. Wimbledon.com (1 верасня 2013).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]