Данія на конкурсе песні Еўрабачанне 2013
Данія прымала ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у Мальмё, Швецыя. Дацкі прадстаўнік быў абраны праз нацыянальны фінал Dansk Melodi Grand Prix, арганізаваны Danmarks Radio (DR). Эмілі дэ Форэст прадставіла Данію з песняй «Only Teardrops». Данія выйшла з першага паўфіналу ў фінал, дзе атрымала перамогу з 281 балам.
Dansk Melodi Grand Prix 2013[правіць | правіць зыходнік]
На наступны дзень пасля правядзення фіналу конкурсу песні Еўрабачанне 2012, 15 мая, DR пацвердзіў свой удзел у наступным конкурсе. Па выніках суперфіналу Dansk Melodi Grand Prix Эмілі дэ Форэст набрала 26 балаў, заняла 1-е месца і стала прадстаўніком Даніі на Еўрабачанні 2013.
Месца | Выканаўца | Песня | Балы |
---|---|---|---|
1 | Эмілі дэ Форэст | «Only Teardrops» | 26 |
2 | Mohamed Ali | «Unbreakable» | 19 |
3 | Simone | «Stay awake» | 15 |
— | Frederikke | «Jeg har hele tiden vidst det» | — |
— | Brinck | «Human» | — |
— | Kate Hall | «I'm not alone» | — |
— | Louise Dubiel | «Rejs dig op» | — |
— | Daze | «We own the universe» | — |
— | Jack Rowan feat. Sam Gray | «Invincible» | — |
— | Albin | «Beautiful to me» | — |
На конкурсе Еўрабачанне[правіць | правіць зыходнік]
Эмілі дэ Форэст называлася галоўным фаварытам конкурсу ў букмерскіх (William Hill , Ladbrokes і іншыя) прагнозах[1][2][3][4].
Для забеспячэння справядлівага распаўсюджвання квіткоў у паўфінале «Еўрабачання» было вырашана, што Данія будзе ўдзельнічаць у першым паўфінале 14 мая пад нумарам 5.[5]
У паўфінале Эмілі дэ Форэст кваліфікавалася ў фінал, заняўшы першае месца са 167 баламі.
У фінале Эмілі дэ Форэст выступала пад нумарам 18 і заняла першае месца з 281 балам.[6] Яна атрымала балы ад усіх краін акрамя Сан-Марына, у тым ліку 12 ачкоў ад 8-мі краін. Эмілі дэ Форэст выступала басанож у суправаджэнні двух барабаншчыкаў (якія гралі на малым перанасным і вялікім стацыянарным барабанах) і флейтыста.
Галасаванне[правіць | правіць зыходнік]
Галасы, атрыманыя Даніяй[правіць | правіць зыходнік]
12 балаў | 10 балаў | 8 балаў | 7 балаў | 6 балаў |
---|---|---|---|---|
5 балаў | 4 бала | 3 бала | 2 бала | 1 бал |
Нуль балаў — няма.
12 балаў | 10 балаў | 8 балаў | 7 балаў | 6 балаў |
---|---|---|---|---|
5 балаў | 4 бала | 3 бала | 2 бала | 1 бал |
Нуль балаў — Сан-Марына.
Галасы ад Даніі[правіць | правіць зыходнік]
Першы паўфінал[правіць | правіць зыходнік]
|
Фінал[правіць | правіць зыходнік]
|
Зноскі
- ↑ Фавориты Евровидения-2013: прогнозы букмекеров Архівавана 8 чэрвеня 2013.
- ↑ Букмекеры определились с десяткой фаворитов «Евровидения-2013»
- ↑ Европа затаила дыхание: определены фавориты «Евровидения-2013»
- ↑ Букмекеры включили Огневич в тройку фаворитов «Евровидения-2013» Архівавана 7 чэрвеня 2013.
- ↑ Running order Malmö 2013 to be determined by producers | News | Eurovision Song Contest — Malmö 2013
- ↑ Eurovision Song Contest 2013 Grand Final | Year page | Eurovision Song Contest — Malmö 2013
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данія на конкурсе песні Еўрабачанне 2013