Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Данііл Мірошнікаў
Поўнае імя Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў
Нарадзіўся 1 лістапада 2000(2000-11-01)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2010—2017 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст)
2014—2017   Сцяг Беларусі РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2019   Беларусь Рух (Брэст) 1 (0)
2019—2020   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 24 (1)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 26 (1)
2022—2023 Беларусь Гомель 9 (0)
2022   Беларусь Дынама (Брэст) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2020—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Данііл Мірошнікаў (нар. 1 лістапада 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам з 10 гадоў у родным Брэсце. Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў Брэст і стаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Перад сезонам 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, пазней прапусціў значны час, толькі з кастрычніка 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі.

У пачатку 2019 года разам з асноўнай камандай «Дынама» праходзіў перадсезонны збор у ААЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Руху»[3]. Аднак, у складзе не замацаваўся, правёў толькі адзін матч у Першай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Рух»[4] і на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[5]. 24 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:6), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба.

У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[6], аднак хутка зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі і быў паўторна адпраўлены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[7]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2021 года арэнда абаронцы ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана, але ўжо з брэсцкага «Руха»[8]. Заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[9].

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[10]. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама»[11], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[12]. Са студзеня 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з гомельскім клубам[13]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кастрычніку 2016 года прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2018 года таксама быў у складзе зборнай у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) дубль Дынама Беларусь 9 6
2018 дубль Дынама Беларусь 7 0
2019 (1) Д2 Рух Беларусь 1 0
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 1 0
2020 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 23 1
2021 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 26 1
2022 (1) Д1 Гомель Беларусь 3 0
2022 (2) Д1 Дынама Беларусь 11 0
2023 Д1 Гомель Беларусь 6 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Daniil Miroshnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://dynamo-brest.by/player/daniil-miroshnikov
  3. Защитник брестского "Динамо" на правах аренды перешел в "Рух" (руск.). football.by (5 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  4. Мирошников вернулся в брестское "Динамо" из аренды в "Рухе" (руск.). football.by (22 ліпеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  5. "Энергетик-БГУ" арендовал у брестского "Динамо" защитника (руск.). football.by (30 ліпеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Брестское "Динамо" продлило контракт с Мирошниковым и вновь отдало футболиста в аренду "Энергетику-БГУ" (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. "Энергетик-БГУ" продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
  9. "Даниил Мирошников вернулся в «РУХ» из аренды". Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» [руская]. 2021-12-14. Архівавана з арыгінала 2021-12-17. Праверана 2024-03-22.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  10. Мирошников пополнил ряды "Гомеля" (руск.). football.by (18 сакавіка 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  11. "Гомель" отдал Мирошникова в аренду брестскому "Динамо" (руск.). football.by (18 ліпеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  12. Четыре футболиста «Гомеля» вернулись из аренды (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (2 снежня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  13. Даниил Мирошников тренируется с "Гомелем" (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  14. Мирошников и еще два футболиста покинули "Гомель" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.