Данііл Мірошнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Данііл Мірошнікаў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лістапада 2000(2000-11-01)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама-Брэст
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2010 — 2017 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
2014 — 2017   Сцяг Беларусі РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера*
2017 — Беларусь Дынама-Брэст 0 (0)
2019   Беларусь Рух (Брэст) 1 (0)
2019   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2016 — 2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2019.

Данііл Мірошнікаў (нар. 1 лістапада 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам з 10 гадоў у родным Брэсце. Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў Брэст і стаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Перад сезонам 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, пазней прапусціў значны час, толькі з кастрычніка 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі.

У пачатку 2019 года разам з асноўнай камандай «Дынама» праходзіў перадсезонны збор у ААЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Руху»[2]. Аднак, у складзе не замацаваўся, правёў толькі адзін матч у Першай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Рух»[3] і на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[4]. 24 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:6), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кастрычніку 2016 года прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2018 года таксама быў у складзе зборнай у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) дубль Дынама Беларусь 9 6
2018 дубль Дынама Беларусь 7 0
2019 (1) Д2 Рух Беларусь 1 0
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 1 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]