Данііл Сяргеевіч Клімоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данііл Сяргеевіч Клімоўскі
Дата нараджэння 24 снежня 1920(1920-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1982(1982-06-30) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1979)
Альма-матар

Данііл Сяргеевіч Клімоўскі (нар. 24 снежня 1920, хутар Суйкова, Дубраўскі раён, Бранская вобласць, Расія — 30 чэрвеня 1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1956; аспірантура, 1963).

Выкладчык МППА (Мінскія курсы, выкладчык), МППА Віцебскай вобласці (інспектар), працаваў у рэспубліканскім навукова-метадычным кабінеце культасветработы (з 1954, кансультант-метадыст, дырэктар кабінета), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1963, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, у 1977—1982 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя міжнародных адносін; германа-польскія адносіны 1920-х — 1930-х гг.; гісторыя сярэдніх вякоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даниил Сергеевич Климовский / М. В. Стрелец, О. Г. Радькова // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. — Мінск, 2011. — № 1. — С. 108—109.
  • Клімоўскі Данііл Сяргеевіч // Гістарычны факультэт / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 90.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]