Дубраўскі раён
| Дубраўскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дубровский район | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | раён | ||||
| Уваходзіць у | Бранскую вобласць | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Дубраўка | ||||
| Дата ўтварэння | 1929 | ||||
| Насельніцтва | 22 000 | ||||
| Плошча | 1 030 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код | +7 48332 | ||||
| Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Ду́браўскі раён (руск.: Дубровский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Дубраўка.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1030 км². Мяжуе на поўначы з Рагнедзінскім раёнам, на поўдні — з Клетнянскім раёнам, на ўсходзе — з Жукаўскім раёнам, на захадзе — са Смаленскай вобласцю.
Асноўныя рэкі — Сешча, Белізна, Дзясна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дубраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Дубраўскай воласці Бежыцкага павета Бранскай губерні і частцы Сешчанскай воласці Рослаўскага павета Смаленскай губерні. Спачатку раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.
У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Дубраўскі раён.
5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой быў уключаны і Дубраўскі раён.
У 1963—1972 гадах у склад раёна ўваходзіла тэрыторыя часова скасаванага Рагнедзінскага раёна.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 22,0 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 127 сельскіх населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Алешынскае сельскае паселішча
- Пеклінскае сельскае паселішча
- Рабчынскае сельскае паселішча
- Рэкавіцкое сельскае паселішча
- Сешчанскае сельскае паселішча
- Сяргееўскае сельскае паселішча
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць чыгунка і аўтадарога, якія злучаюць Бранск і Смаленск.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Св. Тройцы ў в. Галубея.
- Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Давыдчычы.
- Царква Праабражэння Гасподняга ў Рэкавічы.
- Парк «Трохбрацкае».
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Данііл Сяргеевіч Клімоўскі (1920—1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1980).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубраўскі раён- Дубраўскі раён на Radzima.org