Данііл (Нусіра)
Данііл | ||
---|---|---|
府主教ダニイル | ||
|
||
з 14 мая 2000 | ||
Абранне | 6 мая 2000 | |
Царква | Японская праваслаўная царква | |
Папярэднік | Феадосій (Нагасіма) | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | магістр багаслоўя[d] | |
Імя пры нараджэнні | Ікуа Нусіра | |
Арыгінал імя пры нараджэнні |
主代郁夫 | |
Нараджэнне |
5 верасня 1938 (82 гады) горад Таёхасі (прэфектура Айты, Японія) |
|
Прыняцце свяшчэннага сану | 1972 | |
Прыняцце манаства | 20 жніўня 1999 | |
Епіскапская хіратонія | 14 лістапада 1999 | |
Узнагароды |
Мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл (у свеце Ікуа Нусіра, 主代郁夫, нарадзіўся 5 верасня 1938) — прадстаяцель Аўтаномнай Японскай праваслаўнай царквы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў праваслаўнай сям'і ў г. Таёхасі, прэфектура Айты.
У 1965 годзе скончыў Такійскую ДС, у 1968 годзе — Свята-Уладзімірскую праваслаўную акадэмію ў Нью-Ёрку, ЗША, дзе атрымаў ступень магістра багаслоўя. У лістападзе 1969 года ў Такійскім саборы Уваскрэсення Хрыстова пасвечаны ў дыякана, у студзені 1972 года ў прэсвітэра, прызначаны плябанам храма ап. Мацвея ў Таёхасі.
14 лістапада 1999 г., пасля пастрыжэння ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры, хіратанісан у біскупа Кіёцкага, кіраўніка Заходне-Японскай епархіяй Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.
З 2000 года мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі, кіраўнік Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Св. князя Данііла Маскоўскага (I ступені)
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Падчас інтэрнэт-галасавання за абранне новага патрыярха Маскоўскага сярод парафіян у студзені 2009 года ў выніку флэш-моба займаў першае месца, апярэджваючы іншых кандыдатаў, але потым галасы ў яго карысць былі зняты, а анкета Данііла выдалена з галасавання[1]. Пазней анкета была адноўлена і не гледзячы на абнуленне вынікаў, у ноч 13—14 студзеня 2009 года японскі мітрапаліт Данііл ізноў набраў галасы і ў чарговы раз апярэдзіў мітрапаліта Кірыла. На 02:00 15 студзеня 2009 года Данііл з'яўляецца лідарам галасавання, набіраючы больш 22 000 галасоў (78%), другі — Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл мае толькі 2245 галасоў (каля 8%).
Каля імя Мітрапаліта Такійскага ў дужках адміністратары сайта змясцілі наступны тэкст — «аб'ект хакерскага нападу, накіраванай на стварэнне штучнага рэйтынгу»[2].
Зноскі
- ↑ Рунэт выбірае Патрыярха(руск.)
- ↑ Старонка Данііла на сайце www.zapatriarha.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мітрапаліт Такійскі і Усёй Японіі Данііл (па-японску)
- livejournal: Увага: РПЦ(руск.)
- Митрополит Токийский Даниил(руск.)
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Таёхасі
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені
- Японская праваслаўная царква
- Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы
- Мітрапаліты Рускай праваслаўнай царквы