Пладовыя целы (пеўдатэцыі) падушка- або коркападобныя, чорныя, з адной ці некалькімі локуламі, часам зрастаюцца. Сумкі 2-16 споравыя, булавападобныя, на кароткай ножцы. Споры аднаклетачныя ці шматклетачныя. У цыкле развіцця адзначаны канідыяльныя стадыі.
Віды гэтага сямейства маюць шырокае распаўсюджанне і з’яўляюцца біятрофамі або некратрофамі, звычайна звязанымі з драўнянымі раслінамі[1]. Пашыраны ў субтрапічных і трапічных раёнах зямнога шара, многія — ва ўмеранай зоне.