Да заўтра
Да заўтра | |
---|---|
Жанр | Драма |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
Роза Свярдлова Георгій Самойлаў |
Аператар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 63 хв.[1] |
Краіна | |
Мова | Руская |
Год | 1929 |
IMDb | ID 0216718 |
«Да заўтра» (іншая назва фільма «Белы омут») — беларускі чорна-белы нямы фільм 1929 года вытворчасці Белдзяржкіно, кіна-фабрыкі «Савецкая Беларусь» ў Ленінградзе.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]20-я гады ХХ стагоддзя, Заходняя Беларусь — у складзе Польшчы. Дзеянне фільма адбываецца ў беларускай гімназіі. Галоўныя героі — дзеці-сіраты (Ліза Малевіч, Язэп Шумейка), якія жывуць у дрэнных сацыяльных умовах: дырэктарка інтэрната Ганна Антонаўна Баверда забірае сабе рэчы і прадукты, якія ім дасылаюць у якасці дабрачыннасці.
Гімназісты цікавяцца жыццём у Савецкай Беларусі, чытаюць савецкія газеты. Сын дырэктаркі інтэрната Барыс Баверда, які навучаецца разам з дзецьмі, даносіць на вучня старэйшых класаў — Язэпа Шумейку. Яго затрымліваюць за распаўсюд нелегальнай літаратуры. Гімназісты аб’яўляюць Барысу байкот. Ён сыходзіць з гімназіі і ідзе працаваць у паліцыю. Сяброўка Язэпа Ліза Малевіч рыхтуе перадачу для Язэпа, але за гэтую спробу яе выганяюць з гімназіі. Ліза ідзе працаваць наймічкай у мясную лаўку пані Пухальскай.
Князь Куракін, былы коннагвардзеец, а цяпер прыказчык і палюбоўнік пані Пухальскай, спрабуе яе зняважыць. Абараняючыся, Ліза выпадкова забівае князя. Яе прывозяць у паліцыю, дзе працуе Барыс. Падчас вобыску ў Лізы знаходзяць забароненую літаратуру, якую ёй далі сябры з гімназіі на захаванне. Ліза абвінавачана ў палітычным забойстве і супрацоўніцтве з Масквой. Нягледзячы на яе непаўналецце, ей пагражаюць катаржныя працы. Падчас суда, гімназісты разам з Язэпам, якога вызвалілі з турмы, разкідваюць з залі ўлёткі, арганізуюць дэманстрацыю. Язэп аднимае ў Барыса паліцэйскую форму, пераапранаецца ў яе і разам з сябрамі вызваляе Лізу.
Беларускую гімназію зачыняюць, пры ўваходзе ў яе стаіць варта. Язэп, Ліза і Казік вырашаюць нелегальна перасекчы мяжу з СССР, каб жыць там.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Баверда — К. Чэбышова
- Барыч Баверда — М. Празароўскі
- Ліза Малевіч — Р. Свярдлова
- Язэп Шумейка — Георгій Самойлаў
- Князь Куракін — М. Вітаўтаў
Тэхнічныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]- Малюнак: чорна-белы
- Гук: мона
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Все белорусские фильмы: Т.1. Игровое кино (1926—1970). Каталог-справочник / Авт.-сост. И. Авдеев, Л. Зайцева; Науч. ред. А. В. Красинский. — Мн.: Бел. навука, 1966. — 240 с. — стр. 28-29.