Шлях карабля
Шлях карабля | |
---|---|
| |
Жанр | прыгодніцкі фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 75 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1935 |
IMDb | ID 0239852 |
«Шлях карабля» — беларускі мастацкі фільм (іншая назва — «ЭПРАН»). Выйшаў на экран 20 кастрычніка 1935 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]З-за залішняй самаўпэўненасці капітана Меркулава, наскочыўшы ў густым тумане на мель ля берагоў Новай Зямлі ў Арктыцы, церпіць крушэнне савецкі параход «Альбанаў». Пасажыры і каманда ратуюцца на шлюпках і высаджваюцца на пустэльным беразе. Паўднёвы горад. Начальнік атрада ЭПРАН (экспедыцыі падводных работ асаблівага прызначэння) Пятроў атрымлівае загад тэрмінова вылецець у Мурманск для выратавання «Альбанова». Зайшоўшы дадому за рэчамі, ён застае жонку са сваім памочнікам Зарэцкім. Самалёт з эпранаўцамі прылятае ў раён крушэння. Пачынаецца падрыхтоўка да ўздыму «Альбанава». Незадаволены ходам работ, Пятроў папярэджвае Зарэцкага, што яго паблажлівасць да выпівак вадалаза -інструктара Галаўні (настаўніка Зарэцкага) не павінна перашкаджаць справе. Але Галаўня зноў з’яўляецца «пад газам», і яму абвяшчаюць строгую вымову. Зарэцкаму даручаюць апекаваць Галаўню.
Адна з пасажырак патанулага парахода, журналістка Вара, заўважае, як Пятроў перажывае з-за жонкі, і спачувае яму. З Вялікай зямлі прыспешваюць з уздымам «Альбанова». Пачынаецца запампоўванне паветра ў пантоны . Але да месца аварыі набліжаецца айсберг. Пятроў вырашае падарваць яго. Але гэта не дае выніку. Па радзе Галаўні пантоны апускаюць на грунт. Аперацыю выконвае Зарэцкі. Адбывацца здарэнне.
Пятроў спускаецца пад ваду і ратуе Зарэцкага, але яго самога кранае айсберг. Ў баракамеры Зарэцкі спрабуе высветліць з ім адносіны, на што Пятроў кажа: «Што высвятляць? Давайце працаваць». Ён кіруе эпранаўцамі з баракамеры, а затым з каюты (у яго траўма і высокая тэмпература) праз Галаўню.
Графік работ зрываецца з-за буры. Пятроў загадвае спусціцца пад ваду Галаўне, як самому дасведчанаму. Штормам зрывае з якара баржу ЭПРАН. Галаўня ў крытычным становішчы. Пятроў на катэры ратуе яго. «Альбанаў» узняты са дна. Зноў паўднёвы горад. Зарэцкі спяшаецца да былой жонкі Пятрова, але застае яе з іншым мужчынам. Галаўня цяпер ужывае толькі нарзан . Наладжваюцца адносіны паміж Пятровым і Варай.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Віктар Яблонскі | , начальнік партыі ЭПРАНа і камісар | Пятроў Арцемій Пятровіч
Мікалай Празароўскі | , памочнік начальніка партыі ЭПРАНа | Зарэцкі Мікалай Казіміравіч
Іван Чувелеў | , вадалаз-інструктар | Галаўня
Георгій Каўроў | , капітан судна «Альбанаў» | Меркулаў Захар Іванавіч
Роза Свярдлова | , журналістка | Вара
Галіна Краўчанка | жанчына ў сарафане |
Таццяна Нікольская | дзяўчына ў майцы |
Б. Захараў | чырванафлоцец Захараў |
Аляксандр Мельнікаў | чырванафлоцец Мельнікаў |
Сцяпан Крылоў | радыст |
Тэхнічныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]- Чорна-белы, гукавы
- 8 частак.
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]Музыка і песні да фільма напісаны Ісаакам Дунаеўскім. Вершы да адной з песень напісаны Барысам Карнілавым , рэпрэсаваным у 1937 годзе. Таму пазней тэкст песні быў заменены на іншы, аўтарства Аляксандра Чуркіна (1903—1971), вядомага таксама як аўтар тэксту песні «Вечар на рэйдзе ». Другая песня фільма — «Марш вадалазаў», на словы Вісарыёна Саянава — стала неафіцыйным гімнам савецкіх вадалазаў.
Месцы здымкі
[правіць | правіць зыходнік]Фільм часткова здымаўся на Новай Зямлі, ў Рускай Гавані. Для здымак спаўзання айсберга ў моры была падарваная частка ледніка, аднак гэтыя кадры, атрыманыя з вялікай працай, у фільм не ўвайшлі з-за браку плёнкі. У палярных морах здымачная група працавала на параходзе «Сарока». Астатняя частка фільма здымалася ў павільёне на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь», размешчанай у той час у Ленінградзе, і ў Крыме. «Шлях карабля» стаў першым савецкім мастацкім фільмам аб працы вадалазаў, і адным з першых, дзе былі ўжытыя камбінаваныя здымкі, якія знаходзіліся тады ў савецкім кіно на стадыі эксперыменту. У фільме ўпершыню ў савецкім кінематографе былі выкарыстаныя падводныя здымкі (выкананыя ў Балаклаўскай бухце ).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитрий ЕРМОЛАЕВ. «ПУТЬ КОРАБЛЯ» / «Мурманский вестник» от 22.05.2010
- Фільм перайшоў у грамадзкі набытак, цалкам выкладзены ў сетку.