Стэпавыя Віцязі
| Стэпавыя Віцязі | |
|---|---|
| манг.: ᠴᠣᠭᠲᠤ ᠲᠠᠶᠢᠵᠢ | |
| |
| Жанры | драматычны фільм і гістарычная драма[d] |
| Рэжысёры | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператары | |
| Кампазітары | |
| Кінакампанія | Манголкіно[d] |
| Працягласць | 152 хв. |
| Краіна | |
| Мова | мангольская мова |
| Год | 1945 |
| IMDb | ID 0851564 |
«Стэпавыя Віцязі» (па-мангольску: Цогт тайж — «Цогта-тайджы») — двухсерыйная гістарычная драма пра падзеі XVII стагоддзя ў Халсе, знятая ў 1945 годзе ў Манголіі. Рэжысёр аднасерыйнага рускамоўнага варыянту фільма — Юрый Тарыч[1]. У афармленні прымалі ўдзел народныя мастакі МНР У. Ядамсурэн, Л. Гава, Н.-А. Цултэм.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гушы-хан падтрымлівае пераход Халхі пад уладу маньчжураў, абапіраючыся на будыйскага духавенства школы гелуг у процівагу «чырвонай веры» карма-каг’ю. У гэтым яму супрацьстаіць Цогта-тайджы. Сын Цогта Арслан і дачка Гушы-хана Хулан закаханыя адзін у аднаго. Хулан паведамляе аб падрыхтоўцы нападу жаўнераў свайго бацькі і манахаў-гелугпінцаў на палац Цогта, аднак той не паспявае выратаваць маці. Тады Цогта прымае ад Лігдэн-хана меч Чынгісхана і па яго загаду адпраўляецца да мангола-тыбецкай мяжы для вырашальнай бітвы з захопнікамі.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Ц. Цэгмэд | Цогта-тайджы |
| А. Цэрэндэндэў | Арслан-тайджы |
| Д. Бат-Ачыр | Лігдэн-хан |
| Б. Жыгмідорж | Гуэн-Батар |
| Ж. Лувсанжамц | лама чырвонай веры |
| Ч. Даўгарсурэн | Хулан |
| Д. Ічынхорлоа | Чын-Тайху , маці Цогта |
| Ч. Цэвээн | Гушы-хан |
| Цултэмжамц | Тумэнхэнсайн |
| Шараўда | Майдары-хутухта |
| Г. Гомбасурэн | Ахай-дайчын |
| Ёндансамбу | Бошыгту-наён [2] |
| Зундуйн Цэндэхуу |
Прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]
— на экраны Мангольскай Народнай Рэспублікі фільм выйшаў 17 лістапада 1945 года[3]
— фільм дэманстраваўся ў савецкім пракаце з 28 верасня 1946 года[3][кам. 1].
Рэстаўрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Ў 2009 Камітэт па мастацтве і культуры Манголіі распрацаваў праект па аднаўленні і рэстаўрацыі фільма ў ЗША. З гэтай мэтай ён заключыў мэтавую дамову з нью-ёркскай кампаніяй «Cineric Laboratories». Пасля абнаўлення фільм будзе захоўвацца ў лічбавай форме[4].
Каментарыі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дубляж — «Союздетфильм», 1946 г., р/у 934/46.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ъ-Власть - Памятные решение недели. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 верасня 2012.
- ↑ Ж. Наран. «Цогт тайж»-ийг нүдний цөцгий мэт хайрлах ёстой Архівавана 8 верасня 2012.
- ↑ а б Список зарубежных фильмов в прокате СССР Архівавана 22 ліпеня 2019. на форуме киноклуба «Феникс» (руск.)
- ↑ Американцы отреставрируют шедевр монгольского кино :: Забайкальское информационное агентство :: Новости Читы и Забайкальского края. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
