Адзінаццатага ліпеня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адзінаццатага ліпеняM:
альтэрн.: 11 ліпеня
Постар фільма
Кадр з фільма.
Жанр гістарычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Савецкая Беларусь[d]
Працягласць 84 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1938

«Адзінаццатага лі́пеня» (руск.: Одиннадцатое июля) — беларускі фільм рэжысёра Юрыя Тарыча, выпушчаны ў 1938 годзе. Сфільмаваны на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Дзеянне фільма адбываецца ў час вайны між Польшчай і Савецкай Расіяй на тэрыторыі Беларусі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі фільму адбываюцца ў часе Савецка-польскай вайны. Рабоча-сялянская Чырвоная армія адступае з Ігумену перад надыходам польскіх войскаў. Начальнік дывізіі Кузьміч сыходзіць апошнім, пакідаючы ў мястэчку Сцяпана Паўлюка і прысланага ў армію Цэнтральным камітэтам партыі бальшавікоў работніка Гарановіча, якія павінны арганізаваць партызанскі супраціў.

Паўлюк і Гарановіч злучаюць раскіданыя партызанскія аддзелы ў адзіную частку, хоць гэта зрабіць няпроста: частка партызанаў гатовыя бараніць толькі сваю ўласную вёску. Сцяпанаў брат Янка Паўлюк, напрыклад, збірае да сябе анархічную частку партызанаў, адмаўляючыся аб’ядноўвацца. Калі ў іхнюю вёску прыяжджаюць палякі, каб узяць падводы, Янка спрабуе ўзняць вяскоўцаў на абарону, аднак Сцяпан і Гарановіч замест гэтага адводзяць людзей у лес.

Янка Паўлюк спрабуе заручыцца дапамогай супраць палякаў шпіёна Капусты. Калі Капуста прапануе яму выдаць месцазнаходжаньне партызанаў, Янка разумее, што мае справу з гнюсным нацдэмаўскім здраднікам. Але партызанаў выдае іншая асоба — кулацкі шпіён Баравік, які на заданне дэфензівы здолеў прабрацца ў партызанскі аддзел. Янка паспявае папярэдзіць пра гэта, але польскія ўланы здолелі атачыць лес і захапіць партызанскі штаб. Янка Паўлюк гіне ў бітве з польскімі жаўнерамі. Партызаны ратуюцца, адступаючы па непраходным балоце, а малодшы брат Паўлюкоў Алесь паказвае ім брод[1]. Палякі спальваюць вакольныя вёскі, старэйшых жыхароў забіваюць, а дзяўчат прымушаюць у гэты час танчыць з імі.

Чырвоная армія, атрымаўшы падмацаванне, пераходзіць у наступ. Паўлюк з Гарановічам атрымліваюць заданне ад камандавання дывізіі ліквідаваць агонь польскіх батарэяў, якія стрымліваюць бальшавіцкі наступ. Напаўшы з тылу, аддзел Сцяпана захоплівае польскія батарэі. Камандзір дывізіі Кузьміч атрымлівае раненне, і камандаванне бярэ на сябе Сцяпан Паўлюк. Палякі адыходзяць з Менску, жыхары якога з радасцю сустракаюць прыход чырвонаармейцаў. Фільм сканчаецца сцэнай параду Чырвонай арміі і партызанаў на цэнтральнай плошчы[2].

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Марыя Дамашова Цётка Паўлючыха Цётка Паўлючыха
Мікалай Аненкаў Сцяпан Паўлючысін сын Сцяпан
Рыгор Плужнік Янка Паўлючысін сын Янка
Уладзімір Шыцянкоў Алесь Паўлючысін сын Алесь
Кузьма Рутштэйн Давід Гарановіч Давід Гарановіч
Васіль Сафронаў Дзед Аўлос Дзед Аўлос
Уладзімір Лебедзеў Дзядзька Дрозд Дзядзька Дрозд
М. Аляксеева Марыля Марыля
Галіна Інюціна Таня Таня
Іван Клюквін Кузьміч Кузьміч
Сяргей Камароў Капуста Капуста
А. Рапнін Кулік Кулік
Аляксандр Мельнікаў Баравік Баравік
Анатоль Нялідаў генерал
К. Відзін начальнік штаба
Барыс Штыхлінг ротмістар
Я. Чахаўской жандар

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дарагуж, Уладзімір. Адзінаццатага ліпеня. Раённы веснік (13 ліпеня 2012). Праверана 28 снежня 2022.
  2. Пілецкі, Змітро. Мінск кінематаграфічны: terra incognita вялікага экрана. Грамадства / Гісторыя / Кіно. Будзьма беларусамі! (16 снежня 2022). Праверана 28 снежня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]