Юрый Віктаравіч Тарыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юрый Віктаравіч Тарыч
Bust to Yuri Tarich.JPG
Дата нараджэння 24 студзеня 1885(1885-01-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1967(1967-02-21)[2] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Order of the Red Banner of Labor
IMDb ID 0850432
Commons-logo.svg Юрый Віктаравіч Тарыч на ВікіСховішчы

Юрый Віктаравіч Тарыч, сапраўднае імя Юрый Віктаравіч Аляксееў (12 (24) студзеня 1885 — 21 лютага 1967) — беларускі і расійскі савецкі дзеяч тэатру і кіно, заснавальнік беларускай мастацкай кінематаграфіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Полацку. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (19031905) [3]. У снежні 1905 г. арыштаваны як член Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП і высланы ў вёску Тара Табольскай губерні. Акцёрскае імя, а пасля і псеўданім, атрымаў ад назвы месца высылкі.

З 1907 года быў акцёрам у Табольску, затым у Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. Пад час Першай Сусветнай служыў у дзеючай арміі, дзе атрымаў званне паручніка.

З 1917 у Маскве, акцёр і рэжысёр шэрагу вядучых тэатраў (працаваў у тым ліку з У. Меерхольдам). У 1920—1924 гг. — адзін з кіраўнікоў Курсанцкага тэатра Крамля.

З кінематографам упершыню сутыкнуўся ў 1914 годзе, калі напісаў сцэнарый фільма «Трагедыя сям'і Набатавых» для кінафірмы Г. Лібкена з Яраслаўя. З 1923 года пераходзіць працаваць у кіно спачатку сцэнарыстам, пасля і рэжысёрам.

У 1926 г. зняў (сумесна з Яўгенам Івановым-Барковым) першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Здымкі ў большасці праходзілі на тэрыторыі БССР, у тым ліку ў Мінску, але тэхнічна фільм дарабляўся ў Ленінградзе. У якасці акцёраў былі прыцягнуты У. Корш-Саблін, А. Чарвякоў, В. Кнорын і інш. Дзень прэм'еры «Лясной былі» (26 снежня 1926 г.) у мінскім кінатэатры «Культура» лічыцца пачаткам беларускага кіно.

У 1928—1939 гг. працаваў на студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. У 1930 г. стварыў першую беларускую гукавую кінапраграму «Пераварот». У 1942 г. разам з У. Корш-Сабліным паставіў на Цэнтральнай аб'яднанай кінастудыі кінанавелу «На кліч маці» да зборніка «Беларускія навелы».

У 1943—1945 гг. — дырэктар і мастацкі кіраўнік «Манголкіно» (Манголія).

З 1945 г. працаваў пераважна на розных маскоўскіх кінастудыях, але таксама ўзначальваў студыю маладых беларускіх кінематаграфістаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961—1967), супрацоўнічаў з Беларусьфільмам.

Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Памёр і пахаваны ў Маскве.

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Бюст Юрыя Тарыча ў Полацку (2010 г., аўтар Л. Мінкевіч)

28 мая ў Полацку перад кінатэатрам «Радзіма» быў адчыненны помнік Юрыю Тарычу.[4]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі