Тата́рнік калючы[1][2][3], аснаполдыум калючы[3] (Onopordum acanthium) — від кветкавых раслін роду Татарнік (Onopordum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Двухгадоваятравяністая калючая расліна, можа вырастаць да 200 см. Сцябло прамое, галінастае, павуцініста-лямцавае, з шырокімі калючымі крыламі. Лісце зубчастае, з жоўтымі калючкамі на зубцах. Кветкі трубчастыя, лілова-пурпуровага колеру, у кошыках. Плод — сямянка.
Татарнік калючы ўжываецца ў ежу. Для гэтай мэты расліны збіраюць вясной, калі вышыня іх не перавышае 20 см. З маладых парасткаў і лісця падрыхтоўваюць салату, супы і баршчы. Ужываецца ў народнай медыцыне.
46. Onopordum L. — Татарник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 308. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Калініна Э. А.Анапо́дыум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 91. — 575 с., іл. — 10 000 экз.