Святарскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 1978 года. 1 чэрвеня 1983 года як спецыяліст у галіне кананічнага права распачаў дзейнасць на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Бурундзі, Тайландзе, Ліване і Бразіліі. Вярнуўшыся ў Ватыкан, займаў пасаду ў аддзеле па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята.
22 верасня 2010 года Папа Бенедыкт XVI прызначыў Апостальскім нунцыем у Тайландзе і Камбоджы, а таксама Апостальскім дэлегатам у М’янме і Лаосе. 10 лютага 2012 года Бенедыкт XVI прызначыў яго сваім прадстаўніком у Бразіліі — самай вялікай і густанаселенай каталіцкай краіне ў свеце, дзе арцыбіскуп Джаванні Д’Аньела да гэтага часу быў Апостальскім нунцыем.