Бенедыкт XVI (Папа Рымскі)
Бенедыкт XVI | |||
ням.: Joseph Aloisius Ratzinger | |||
![]() Пантыфік падчас сваёй інтранізацыі | |||
![]() | |||
|
|||
---|---|---|---|
19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013 | |||
Інтранізацыя: | 24 красавіка 2005 | ||
Царква: | Рымска-каталіцкая царква | ||
Папярэднік: | Ян Павел II | ||
Пераемнік: | Францыск, Папа Рымскі | ||
|
|||
19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013 | |||
Інтранізацыя: | 24 красавіка 2005 | ||
Папярэднік: | Ян Павел II | ||
Пераемнік: | Францыск, Папа Рымскі | ||
Адукацыя: | |||
Навуковая ступень: | доктарская ступень[d][1] | ||
Прафесія: | ксёндз, багаслоў, рэлігійны пісьменнік, піяніст, выкладчык універсітэта, філосаф | ||
Месца працы: | |||
Нараджэнне: |
16 красавіка 1927 (92 гады) |
||
Бацька: | Joseph Ratzinger, Sr.[d] | ||
Прыняцце свяшчэннага сану: | 29 чэрвеня 1951 | ||
Кардынал з: | 27 чэрвеня 1977 | ||
Аўтограф: |
![]() |
||
Узнагароды: | |||
![]() | |||
![]() |
Бенедыкт XVI пры нараджэннні Ёзэф Ратцынгер (Joseph Ratzinger; нар. 16 красавіка 1927, Марктль-ам-Ін, Германія) — Папа Рымскі (з 19 красавіка 2005 па 28 лютага 2013).

Нарадзіўся ў Баварыі. У 1941 Ёзэф Ратцынгер уступіў у Гітлерюгенд, дзе прайшоў курсы памочніка зенітчыка. У 1944 трапіў у вермахт, аднак дэзерціраваў адтуль. Знаходзіўся ў палоне.
Вывучаў філасофію і тэалогію ў Фрайзінгу і Мюнхене (1946—1951). 29 чэрвеня 1951 года пасвечаны ў сан, працягваў навучанне ў Мюнхенскім універсітэце. Абараніў дысертацыю па спадчыне блаславёнага Аўгустына, атрымаў ступень доктара тэалогіі (1953). У 1970 годзе Ратцынгер стаў адным з аўтараў мемарандуму дзевяці нямецкіх тэолагаў з патрабаваннем рэформаў у каталіцкай царквы, у якім, у прыватнасці, утрымлівалася прапанова аб адмене цэлібату — зароку бясшлюбнасці, аднак пазней ён змяніў свае погляды. Прызначаны на пасаду архіепіскапа Мюнхена і Фрайзінга (1977), праз тры месяцы прызначаны на пасаду кардынала. Стаў прэфектам Кангрэгацыі навучання веры (1981) і старшынёй Біблійнай камісіі і Міжнароднай папскай тэалагічнай камісіі (1981). Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацый і папскіх рад у Ватыкане.
Заняў Святы Пасад увесну 2005 года. 11 лютага 2013 Папа Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку. Ён спаслаўся на стан свайго здароўя і немагчымасць належнага выканання свайго служэння. Рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.
Лаўрэат шматлікіх прэмій і міжнародных узнагарод, доктар «honoris causa» многіх універсітэтаў.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фан-клуб кардынала Ратцынгера
- Ратцынгер-Інформ. Навіны пра папу на рускай мове
- Некаторыя тэксты Ёзафа Ратцынгера
|
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
- Ганаровыя дактары
- Асобы
- Папы Рымскія