Джавані Франчэска Карота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Джавані Франчэска Карота
Фатаграфія
Дата нараджэння 1480[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1555[4][5]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, медальер
Мастацкі кірунак Veronese school[d]
Уплыў Ліберале да Верона
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Джавані Франчэска Карота (іт. Giovanni Francesco Caroto; каля 1480, Верона — 1555, Верона) — італьянскі мастак, адзін з вучняў веронскага мініяцюрыста і жывапісца Ліберале да Верона.

За час працы ў Мантуі трапіў пад уплыў Мантэньі, «якое падзейнічала на яго не толькі больш жыватворна, чым на іншых, але і зблізіла яго стыль са стылем Мантэніі»[2]. Уплыў на творчасць Карота аказалі таксама Франчэска Бонсіньёры, Леанарда да Вінчы, Рафаэль.

Першая датаваная праца Карота — «Мадонна» (1501 год), якая экспануецца ў галерэі ў Мадэне. Большасць работ створаны ім у Вероне: у царкве Святой Еўфіміі — фрэскі «Падарожжа Товіта», «Жыцці святых Уршулі і Лючыя» (дрэнна захаваліся) і алтарны абраз; у Санта-Марыя-ін-Аргана — фрэскі на старазапаветныя сюжэты; у Сан-Ферма-Маджорэ — «Мадонна»; у Епіскапскім палацы — «Уваскрэсенне Лазара». Найбольш вядомая карціна Карота — «Партрэт хлопчыка з малюнкам лялькі» (музей Кастэльвекіа).

Зноскі

  1. Giovanni Francesco Caroto // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Giovanni Francesco Caroto // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Giovanni Francesco Caroto // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  5. Czech National Authority Database Праверана 29 чэрвеня 2022.