Перайсці да зместу

Джамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдурахмані Джамі
جامی
Партрэт Джамі пэндзля Кемаледзіна Бехзада (XV стагоддзя, копія XVII стагоддзя, зробленая для аднаго з імператараў дынастыі Вялікіх Маголаў)
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, тэарэтык музыкі, філосаф, ṣūfī
Дата нараджэння 7 лістапада 1414[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1492[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Дзеці Q125591433?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джамі, Абдурахман Нураддзін ібн Ахмад (7 лістапада 1414, с. Джам, каля г. Нішапур, Іран — 9 лістапада 1492) — персідскі і таджыкскі пісьменнік і вучоны.

Вучыўся ў Самаркандзе і Гераце, дзе пражыў усё жыццё. Настаўнік і сябар Алішэра Наваі.

Завяршыў перыяд развіцця паэзіі ўсходніх краін на мове фарсі. Майстар віртуознай паэтычнай формы. Выступаў у шматлікіх паэтычных жанрах (газель, рубаі, касыды, месняві і інш.). Раннія творы Джамі — празаічныя суфійскія і свецкія трактаты, дапаможнік па складанні рэбусаў, шарад. Аўтар прац па філасофіі, тэалогіі, літаратуры, гісторыі, рыторыцы, музыцы, цыкла з 7 паэм (семярыца) «Сем карон», або «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1480—87), зборнікаў газелей «Пачатак юнацтва» (1479), «Сярэдзіна жыццёвай ніці» (1479), «Завяршэнне жыцця» (1491), зборніка прытчаў «Бахірыстан» (1487) і інш. Ад ідэй рэлігійнай нецярпімасці і абскурантызму Джамі ўзняўся да пратэсту супраць дэспатызму і сацыяльнай несправядлівасці, ад містычнай абмежаванасці да філасофскіх абагульненняў і пропаведзі гуманістычных ідэй.

Кананізаваны.

Зноскі

  1. 1 2 Jāmī // Encyclopædia Britannica
  2. 1 2 Encyclopaedia of IslamЛейдэн: Brill. — Т. 2. — С. 421.
  3. Encyclopædia Iranica / N. Sims-Williams, A. Ashraf, H. Borjian et al. — USA: Columbia University, 1982. — ISSN 2330-4804
  • Джамі // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.