Перайсці да зместу

Руба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Руба
Царква ў імя лекара Панцеляймона
Царква ў імя лекара Панцеляймона
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 4,72 км²
Насельніцтва
  • 7 662 чал. (2017)[1]
СААТА
2401554000
Руба (Беларусь)
Руба
Руба
Руба (Віцебская вобласць)
Руба
Руба

Ру́ба[2] — былы гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цяпер у гарадскіх межах Віцебска. Знаходзіўся ў юрысдыкцыі Віцебскага гарсавета (Чыгуначны раён).

Знаходзіцца на рацэ Дзвіне, за 15 км ад Віцебска, аўтамабільнымі дарогамі Руба злучаная з Віцебскам, Гарадком, Суражам.

Агаленне даламітаў.

Даліна Дзвіны каля Рубы каньёнападобная, пойма звужаецца да 10—20 м. На правым і левым берагах ракі радовішча даламітаў[3]. Пластавы паклад звязаны з адкладамі франскага яруса (верхні дэвон). У рэчышчы Дзвіны даламіты выходзяць на дзённую паверхню.

На карце XVIII ст. (План генеральнага межавання Віцебскага павету) вёска Руба пазначаная толькі на правым беразе Дзвіны, а насупраць яе ў Дзвіну ўцякае аднайменная рэчка Руба.

Руба вядомая з пачатку XIX стагоддзя як цэнтр фальварка, куды ў 1834 годзе ўваходзіла 4 вёскі Вярхоўскай воласці Віцебскага павета, паблізу найбуйнейшых на Заходняй Дзвіне парогаў, небяспечных для суднаў і плытоў. У 1909 годзе вёска і фальварак ва ўласнасці Піскунова.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Бабінавіцкім сельсавеце Віцебскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 13 чэрвеня 1942 года карны атрад расстраляў у былым пасёлку Вярхоўе і яго акрузе 75 жыхароў.

З 31 ліпеня 1970 года — гарадскі пасёлак у падпарадкаванні Чыгуначнага райсавета горада Віцебска[4]. 7 ліпеня 1972 года ў склад Рубы ўвайшла вёска Вярхоўе[5]. У 2017 годзе Руба была ўключаная ў гарадскія межы Віцебска.

  • 2006 год — 8,1 тыс. чал.
  • 2016 год — 7 652 чал.[6]
  • 2017 год — 7 662 чал.[7]

Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышчы, на паверхню выходзяць старажытныя пласты даламітаў — найбуйнейшае ў Беларусі радовішча высакаякасных вапнякоў. У 1931 годзе каля Рубы заснаваны вапнавы завод, вакол якога вырас завадскі пасёлак. Была пабудавана чыгуначная ветка даўжынёй 22 км.

ААТ «Даламіт».

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Гарналыжны цэнтр «Руба». Побач з Рубай аздараўленчы цэнтр «Жалезнякі».

  • Помнік на магіле ахвяр фашызму
  • Помнік на магіле Невядомага салдата
  • Помнік у гонар 1-й Віцебскай імя УЛКСМ партызанскай брыгады
  • Царква ў гонар велікамучаніка Панцеляймона
  • Дэндрапарк

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_7192/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. А. П. Шчураў. Руба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні вёскі Руба Віцебскага раёна ў гарадскі пасёлак і перадачы яго ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. 9 500 экз.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 317. — 408 с. 60 000 экз. ISBN 5-85700-004-1. (руск.)