Джасур Ільхамавіч Ісхакаў
Джасур Ільхамавіч Ісхакаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1947 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Маці | Хабіба Зіяханава |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, кінарэжысёр, акцёр, драматург |
Узнагароды |
Джахур (Жахур) Ільхомавіч Ісхакаў — узбекскі акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр і драматург. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР (1986)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 15 сакавіка 1947 года ў Ташкенце[1]. Бацькам Джасура быў філосаф і педагог Ільхом Ісхакаў, а маці, Хабіба Зіяханава, хоць і працавала ўсё жыццё ўрачом-стаматолагам, у вольны час актыўна займалася перакладамі. Між іншым, яна пераклала на ўзбекскую мову «Мадам Бавары(руск.) бел.» Г. Флабера і «Сагу аб Фарсайтах(руск.) бел.» Д. Галсуорсі, многае з рускай мовы, таксама яна пісала ўласныя творы[2].
З дзяцінства Д. Ісхакаў займаўся кіно, здымаў аматарскія фільмы(руск.) бел., мультыплікацыю[1]. Атрымліваў розныя прызы на кінафестывалях[1].
У маладзёжных выданнях апублікаваў шэраг апавяданняў і вершаў, займаўся карыкатурай[1].
Пасля заканчэння школы вучыўся на архітэктурным факультэце Ташкенцкага палітэхнічнага інстытута(руск.) бел., але неўзабаве перайшоў у Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут імя А. Астроўскага(руск.) бел. на факультэт рэжысуры[1].
Працаваў на студыі «Узбектэлефільм(узб.) бел.». З 1975 году працаваў у сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Узбекфільм(руск.) бел.»[3].
Працаваў у кіно рэдактарам, асістэнтам і другім рэжысёрам. Пасля службы ў войску быў прыняты на сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве[1].
Па вяртанні ў Ташкент, ён адразу ж уключыўся ў актыўны кінапрацэс, працуючы над стварэннем дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў, якіх у агульнай складанасці ён адздымаў больш за трыццаць як дакументаліст, і адзінаццаць як аніматар. Вырашальную ролю ў яго станаўленні як сцэнарыста, а затым пастаноўшчыка мастацкіх стужак адыграла творчае збліжэнне з адным з самых бачных кінарэжысёраў Узбекістана Эльёрам Ішмухамедавым(руск.) бел. і выдатным сцэнарыстам Адэльшай Агішавым(руск.) бел.[4].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты з Мастурой Ісхакавай[5], рэжысёрам радыё і журналістам. Маюць траіх дзяцей:
- Сардор Джасуравіч Ісхакаў — акцёр і рэжысёр[6]
- Эльдор (Ільдор) Джасуравіч Ісхакаў — урач-гематолаг[7]
- Эльсевар Джасураўна Ісхакава — актрыса[8], мастак кіно[9]
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Па сцэнарыях Д. Ісхакава знята больш за трыццаць дакументальных і шэсць анімацыйных фільмаў, шэраг сюжэтаў для сатырычнага кіначасопіса[1].
Аўтар шэрагу тэатральных п’ес, апавяданняў і песень[1].
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр[правіць | правіць зыходнік]
Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]
- 2011 — Дзень ісціны[1]
- 2009 — Паляванне для сапраўдных мужчын[1]
- 2008 — Прыгоды ў краіне Чатранга[1]
- 2007 — Самаркандская папера[10]
- 2006 — Рустам Касымджанаў[10]
- 2005 — Актрыса[10]
- 2004 — Туган Рэджэметаў[1]
- 2003 — Аляксандр Файнберг[10]
- 2002 — Чатыры дні майстра[10]
- 2001 — Асад Ісматаў[10]
- 1999 — Рыштанскі цуд[10]
- 1999 — Салтанат зла[10]
- 1998 — Праклён залатога каня[1]
- 1992 — Застанься[1]
Сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]
- 2015 — Так трымаць, Камалідзін![11]
- 2011 — Дзень ісціны[1]
- 2009 — Паляванне для сапраўдных мужчын[1]
- 2008 — Прыгоды ў краіне Чатранга[1]
- 2008 — Сусанбіль (анімацыйны)[10]
- 2007 — Самаркандская папера[10]
- 2006 — Рустам Касымджанаў[10]
- 2005 — Актрыса[10]
- 2004 — Туган Рэджэметаў[1]
- 2003 — Аляксандр Файнберг[10]
- 2002 — Чатыры дні майстра[10]
- 2001 — Асад Ісматаў[10]
- 1999 — Рыштанскі цуд[10]
- 1999 — Узлёт дазваляецца[10]
- 1998 — Праклён залатога каня[1]
- 1992 — Застанься[1]
- 1989 — Шок[1]
- 1985 — Бывай, зеляніна лета[1]
- 1982 — Чырвоны, жоўты, залаты (анімацыйны)[10]
- 1980 — У быстрыне шалёнай ракі[1]
- 1980 — Пра дожджык і новыя рожкі (анімацыйны)[10]
- 1978 — Ясныя крыніцы[1]
- 1978 — Жывая цэгла (анімацыйны)[10]
- 1977 — Цудоўны дыван (анімацыйны)[1]
Літаратурная і тэатральная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Джасур Ісхакаў пісаў сюжэты для сатырычных кіначасопісаў «Наштар(руск.) бел.» і «Зумраша», у яго творчым актыве некалькі тэатральных п’ес, пастаўленых у тэатрах Ташкента: «Прадаецца на злом», «Мардзікор», «Пончыкі для Анжы», «Буталок», «Азбука для маленькіх пешаходаў»[4].
Д. Ісхакаў піша апавяданні і эсэ, якія друкуюцца ў замежных і ўзбекскіх часопісах, газетах «Звезда Востока(руск.) бел.», «Хумо», «На досуге», «Даракчи(руск.) бел.» і іншых выданнях[4].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР імя Хамсы (1986)
- Прыз за фільм Рустам Касымджанаў на фестывалі спартыўных фільмаў[10]
- Спецпрыз за фільм Паляванне для сапраўдных мужчын кінафестываля дэтэктыўных фільмаў у Маскве[10]
- Галоўны прыз за фільм Праклён залатога каня на кінафестывалі «Правопорядок и общество(руск.) бел.»[10]
- Спецыяльны прыз за фільм Застанься на Ташкенцкім міжнародным кінафестывалі[10]
- Прыз «Залаты грыфон» за фільм Застанься
- Галоўны прыз за фільм Бывай, зеляніна лета на Усесаюзным кінафестывалі(руск.) бел. ў Алма-Аце
- Прыз ФIПРЭСІ за фільм Бывай, зеляніна лета
- Прыз «Залаты паўлін» за фільм Бывай, зеляніна лета ў Дэлі
- 1-е месца Міжнароднага конкурса «Літаратурная Вена» ў 2011 годзе за апавяданне «Восьмы раўнд з Робертам Тэйларам»
- Спецыяльны дыплом Асацыяцыі рускамоўных аўтараў у Аўстраліі і Новай Зеландыі
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 1,20 1,21 1,22 1,23 1,24 1,25 1,26 Исхаков Джасур Ильхамович (руск.)
- ↑ Хабиба Зияханова (руск.)
- ↑ Джасур Исхаков (руск.)
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Исхаков Джасур Ильхамович (руск.)
- ↑ Джасур Исхаков: 25 лет без СССР вместили в себя грандиозно много (руск.)
- ↑ Сардор Исхаков (руск.)
- ↑ Эльдор Исхаков: «Легкие пути не для меня» (руск.)
- ↑ Эльсевар Исхакова (руск.)
- ↑ «День истины», ждем фильм (руск.)
- ↑ 10,00 10,01 10,02 10,03 10,04 10,05 10,06 10,07 10,08 10,09 10,10 10,11 10,12 10,13 10,14 10,15 10,16 10,17 10,18 10,19 10,20 10,21 10,22 10,23 Исхаков Жасур (руск.)
- ↑ Джасур Исхаков (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Джасур Исхаков//Энциклопедия кино. 2010 (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Узбекістана
- Акцёры СССР
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Узбекістана
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Узбекістана
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Узбекістана
- Драматургі СССР
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі XXI стагоддзя