Перайсці да зместу

Кінафестываль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінафестываль у Ротэрдаме (2007).

Кінафестываль — фестываль твораў кінамастацтва. Кінафестываль звычайна суправаджаецца публічным паказам шматлікіх фільмаў і прыездам іх аўтараў. Падчас большасці фестываляў праводзіцца конкурс фільмаў, па выніках якога ўручаюцца прызы (гран-пры, прыз гледачовых сімпатый і іншыя). Вынікі конкурса звычайна ацэньвае экспертнае журы — радзей праводзіцца галасаванне экспертаў.

Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсараў і кінафестывальны рух

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш прэстыжнымі кінафестывалямі з’яўляюцца агляды з конкурснай праграмай, якія маюць акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў (фр.: Fédération Internationale des Associations de Producteurs de Films, FIAPF). Для таго, каб атрымаць акрэдытацыю, кінафестываль павінен адпавядаць некалькім крытэрыям: быць міжнародным; праводзіцца штогод; карыстацца падтрымкай мясцовай кінаіндустрыі; у конкурсе не павінна быць фільмаў, якія раней удзельнічалі ў іншых фестывалях. Акрамя таго, у адной краіне можа быць толькі адзін падобны фестываль.

На сённяшні дзень акрэдытацыю FIAPF маюць 14 міжнародных конкурсных кінафестываляў гульнявых фільмаў[1]:

Таксама акрэдытаваны 5 кінафестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно:

Акрамя таго, акрэдытацыю маюць 5 неконкурсных фестываляў гульнявых фільмаў і 28 конкурсных фестываляў спецыялізаваных гульнявых фільмаў. Увогуле акрэдытацыю FIAPF маюць 52 фестываля.

Зноскі

  1. Спіс фестываляў (англ.)(недаступная спасылка). сайт FIAPF. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017. Праверана 24 сакавіка 2022.