Джоан Ален

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джоан Ален
Дата нараджэння 20 жніўня 1956(1956-08-20)[1][2] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Peter Friedman[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса агучвання
Узнагароды
IMDb ID 0000260
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джоан Ален (англ.: Joan Allen; нар. 20 жніўня 1956) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання. Трохразовая намінантка на прэмію «Оскар» (1996, 1997, 2001).

Сваю акцёрскую кар’еру актрыса пачынала ў знакамітай чыкагскай трупе «Steppenwolf Theatre Company» пад кіраўніцтвам Джона Малкавіча. У пачатку 1980-х гадоў яна пачала граць у тэатры, а таксама здымацца ў малабюджэтных серыялах. Яе кінадэбютам стала маленькая роля другога плана ў фільме «Кампраметуючыя паставы». У 1988 годзе яна з’явілася на Брадвеі ў спектаклі па п’есе Лэнфарда Уілсана «Спалі гэта», за што атрымала прэмію «Тоні». У кіно яна з’яўлялася дастаткова рэдка, і ні адна з роляў не зрабіла яе зоркай, але ўсё змянілася ў 1995 годзе пасля фільма Олівера Стоўна «Ніксан», дзе Джоан сыграла жонку прэзідэнта. Гэтая роля прынесла акторцы заслужаную славу, яна была намінаваная на «Оскар» і прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў.

Джаан Ален сыграла намесніка дырэктара ЦРУ Памэлу Лэндзі ў фільмах «Перавага Борна», «Ультыматум Борна» і «Эвалюцыя Борна».

Знялася ў новым фільме Пола У. С. Андэрсана «Смяротная гонка», прэм’ера якога адбылася ў 2008 годзе.

У 2015 годзе Ален была запрошана на вядучую ролю ў серыял ABC «Сям’я».

Зноскі

  1. Joan Allen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Joan Allen // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]