Джон Браўнінг
| Джон Браўнінг | |
|---|---|
| англ.: John Moses Browning | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 студзеня 1855[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 лістапада 1926[1][2] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Jonathan Browning[d] |
| Дзеці | Val A. Browning[d] |
| Род дзейнасці | вынаходнік, firearms designer, прадпрымальнік, gunsmith |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Джон Мозес Браўнінг (англ.: John Moses Browning; 21 студзеня 1855, Огдэн, тэрыторыя Юта, ЗША — 26 лістапада 1926, Брусель, Бельгія) — вынаходнік ручной агнястрэльнай зброі, амерыканец па паходжанні, працаваў у Бельгіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першы патэнт на казназарадную сістэму атрымаў у 1879 годзе, канструяваў шротавыя стрэльбы на фірме «Рэмінгтон», адназарадныя вінтоўкі вінчэстар, шматзарадныя стрэльбы, кулямёты.
Найбольшую вядомасць яму прынёс аўтаматычны (самазарадны) пісталет, запатэнтаваны бельгійскай зброевай кампаніяй «Фабрык Насьёналь» у Эрстале.
Пазней распрацоўваў падобныя сістэмы для амерыканскага войска ў кампаніі Кольта. За 71 год свайго жыцця Джон Мозес Браўнінг стварыў 37 мадэляў наразной зброі і 18 — гладкаствольнай.
Канструкцыі Браўнінга неаднаразова капіраваліся і служылі прадметам пераймання для спецыялістаў іншых краін. Пісталеты канструкцыі Браўнінга: Browning M1900, Browning M1903, Browning M1906, Browning 1910/1912 года, Colt M1911.
Зноскі
- 1 2 Rattenbury R. C. John Moses Browning // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 John Browning // GeneaStar
- 1 2 http://armedforcesmuseum.com/john-moses-browning/
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 23 красавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Джон Браўнінг на Вікісховішчы |
- Музей Браунінга ў Огдэне Архівавана 14 студзеня 2008. (англ.)
- Браўнінг B-25, апошняе вынаходства Джона Мозеса Браўнінга Архівавана 4 сакавіка 2016.