Джон Мэйсан Ніл
Выгляд
Джон Мэйсан Ніл | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1866[1][2][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Cornelius Neale[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | багаслоў, святар, пісьменнік, стваральнік гімнаў, перакладчык, англіканскі святар |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Мэйсан Ніл (англ.: John Mason Neale; 24 студзеня 1818 — 6 жніўня 1866) — англійскі гімнограф, англіканскі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Лондане, навучаўся ў кембрыджскім Трыніці-каледжы. Знакаміты найперш як аўтар і перакладчык рэлігійных гімнаў. З перакладаў найбольш вядомы англійскі тэкст гімна «Прыходзь, прыходзь, Эмануэль» (створаны часткова Нілам і часткова Генры Кофінам), а з новых тэкстаў — калядка «Добры князь Венцаў», напісаная на сярэднявечную мелодыю і з сюжэтам, пазычаным з чэшскіх крыніц (магчыма, у Вацлава Свобады).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119232030 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119232030 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.