Джон Фрэдэрык Кенсет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Фрэдэрык Кенсет
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 сакавіка 1816(1816-03-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1872(1872-12-14)[2][3] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр марына і пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак Hudson River school[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Фрэдэрык Кенсет (англ.: John Frederick Kensett; 22 сакавіка 181614 снежня 1872) — амерыканскі мастак і гравёр. Удзельнік школы ракі Гудзон.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 сакавіка 1816 года ў горадзе Чэшыр штата Канектыкут у сям’і эмігрантаў. Скончыў школу ў Чэшырскай акадэміі. Затым вывучаў мастацтва гравіравання са сваім бацькам Томасам Кенсетам, а пазней — са сваім дзядзькам Альфрэдам Дэгетам. Працаваў гравёрам у Нью-Хэйвене да 1838 года, пасля чаго пераехаў у Нью-Ёрк на працу ў якасці гравіроўшчыка для банкнот.

У 1840 годзе, разам з Эшэрам Дзьюрандам і Джонам Касілерам, Кенсет наведаў Еўропу, каб вучыцца жывапісу. Там ён сустрэўся і падарожнічаў па еўрапейскіх краінах разам з Бенджамінам Чэмпні. На працягу знаходжання ў Еўропе Кенсет вывучаў і развіваў сваё разуменне галандскага пейзажнага жывапісу XVII стагоддзя. У 1847 годзе разам з Чэмпні яны вярнуліся ў ЗША.

У Нью-Ёрку ён стварыў уласную студыю і пераехаў жыць у гэты горад. Шмат падарожнічаў па Амерыцы і здзейсніў некалькі паездак у Еўропу. У 1872 годзе Кенсет захварэў на пнеўманіі і памёр ад сардэчнай недастатковасці ў сваёй Нью-Ёркскай студыі 14 снежня.

Кенсэт быў вядомым і паспяховым у фінансавым плане мастаком. Ён быў шчодры ў падтрымцы мастацтва і іншых мастакоў. З’яўляўся правадзейным членам Нацыянальнай акадэміі дызайну, заснавальнікам і прэзідэнтам Фонду падтрымкі мастакоў, а таксама заснавальнікам і папячыцелем Метрапалітэн-музея.

Першая поўная біяграфія і даследаванне творчасці мастака былі напісаны амерыканкай Элен Джонсан (1910—1982) у 1957 годзе.

Зноскі