Джузэпэ Джаакіна Бэлі
Джузэпэ Джаакіна Бэлі | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Мова твораў: | |
![]() |
Джузэпэ Джаакіна Бэлі (7 верасня 1791, Рым — 21 снежня 1863, Рым) — італьянскі паэт, вядомы сваімі санетамі, напісанымі на народнай рымскай гаворцы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з небагатых рымскіх гараджанаў. Пісаць пачаў на італьянскай, аднак пазней, на ўзор міланца Карла Порта, перайшоў на родны дыялект. Многія санеты Бэлі — гумарыстычныя замалёўкі мясцовага побыту, а таксама кпіны з духавенства, ад простых ксяндзоў і манахаў да рымскіх папаў. Нягледзячы на з'едлівыя вершы, Бэлі трымаўся надзвычай кансерватыўных палітычных поглядаў і ў час нядоўгага існавання Рымскай Рэспублікі (1849) заставаўся прыхільнікам папскай улады. У сталым веку некаторы час працаваў на папскі ўрад цэнзарам і ў прыватнасці забараніў да распаўсюджання працы Шэкспіра, Вердзі і Расіні.
Пры жыцці паэта яго санеты заставаліся вядомыя толькі яго прыяцелям (у прыватнасці Мікалаю Гогалю, які шмат часу правёў у Італіі). Пасля сваёй смерці Бэлі запаведаў сябру, біскупу Вінчэнца Тыцані, спаліць рукапісы. Той, аднак, не пажадаў знішчыць вершы і перадаў іх сыну паэта, Чыра Бэлі, які і падрыхтаваў праз некалькі гадоў першае выданне выбраных санетаў.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Джузэпэ Джаакіна Бэлі на сайце часопіса ПрайдзіСвет
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра дзеяча мастацтва. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- ↑ 1,0 1,1 Белли Джузеппе Джоакино // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Белли, Джузеппе-Джоакимо // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1891. — Т. III. — С. 371.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 4,0 4,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb121747677 Праверана 10 кастрычніка 2015.