Джучы
Джучы | |
---|---|
манг.: Зүчи | |
| |
Нараджэнне |
1182 |
Смерць |
люты 1227 |
Род | Чынгізіды і Дынастыя Барджыгінаў |
Бацька | Чынгісхан[1] |
Маці | Бортэ[d] |
Жонка | Bietuchumishi[d][1] |
Дзеці | Арда-Эджэн[d][1], Батый[1], Берке[1], Шыбан[d][1], Тука-Цімур[d], Хуолу[d][1], Buval[d], Kumatiemuer[d][1], Tanggute[d][1] і Chimbay[d] |
![]() |
Джучы (~1185 — 1227) — мангольскі хан, военачальнік, сын Чынгісхана; падчас паходу апошняга на захад камандаваў самастойным атрадам у нізоўях Сырдар’і.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Старэйшы сын Чынгісхана. У 1207—08 гадах кіраваў паходам у Паўднёвую Сібір, далучыў да Мангольскай імперыі Тыву, Хакасію, Алтай. Удзельнічаў у паходах Чынгісхана ў Паўночны Кітай (1211—15), Сярэднюю Азію (1219—22). З 1224 года правіцель Харэзма і Дэшт-і-Кіпчака.
З бацькам не ладзіў. Памёр раптоўна ў у 1226 (ці 1227) годзе пры нявысветленых абставінах, не дажыўшы да падзелу заваяваных зямель. Яго шматлікія нашчадкі атрымалі долю ў Харэзме, Дэшт-і-Кіпчак, Каўказе і яшчэ не заваяваныя краіны на поўнач ад Каспійскага і Чорнага мораў. За іх землямі замацавалася папулярная ў гістарыяграфіі назва Улус Джучы. Смерць Джучы перашкодзіла заваёве, сыны яго былі яшчэ малалетнія; да таго ж блізкія клопаты адцягвалі ўвагу мангольскіх уладароў. Таму паміж першым нашэсцем манголаў на Русь і другім мінула 13 гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).