Джэйкаб Бэн-Амі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джэйкаб Бэн-Амі
Дата нараджэння: 23 лістапада 1890(1890-11-23) ці 23 снежня 1890(1890-12-23)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 ліпеня 1977(1977-07-02)[1] (86 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесія: тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, кінапрадзюсар
IMDb: nm0070003

Джейкаб (Якаў) Бэн-Амі (Шчырын Якаў Лазаравіч)(23 лістапада[2][3] або 23 снежня,[4] 1890, Мінск, Расійская імперыя — 2 ліпеня 1977 г., Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША) — вядомы руска-яўрэйскі акцёр, які карыстаўся ў сваёй працы аднолькава добра ідыш і англійскай мовай[5][6][7].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ён нарадзіўся і вырас у Расійскай імперыі, выступаў у розных тэатральных трупах да эміграцыі ў ЗША ў 1912 годзе[3][8]. Там ён меў доўгую і выдатную кар’еру, у тым ліку ў пастаноўцы цэлага шэрагу Брадвейскіх п’ес[2]. У 1918 годзе ён стаў заснавальнікам[7][9] або сузаснавальнікам[4] яўрэйскага мастацкага тэатра[6].

Першае англамоўнае выступленне Бэн-Амі адбылося ў 1920-я гады. Гэта была брадвейская п’еса «Самсон і Даліла». Па дадзеных біёграфа Алана Гансберга ў кнізе Little Caesar: A Biography of Edward G. Robinson, Бэн-Амі зарабіў пагарду Робінсана нібыта спрабуючы зацямніць іншых акцёраў і персанажаў[10]. Аднак, і п’еса, і гульня Бэн-Амі ў ёй сталі хітамі[10]. У сваім аглядзе 1921 года Дораці Паркер абвясціла яго «адным з найвялікшых акцёраў на сучаснай сцэне»[11]. Ён быў таксама пазітыўна адзначаны Джонам Бэрымарам («натхняючы»), «New York Times» і Аляксандрам Вулкатам («кактэйльным пытаннем года было Бэн-Амі ці не Бэн-Амі»), сярод іншых[12].

Яго поспех быў значна меншым у пастаноўцы 1924 года п’есы Юджына О’Ніла «З’яднаныя». Сярод іншых праблем, стыль гульні не падыходзіў Бэн-Амі, і ў яго быў моцны акцэнт[13]. «З’яднаных» закрылі праз тры тыдні і 24 выступы. Апошняй яго Брадвейскай п’есай быў «Дзясяты чалавек», напісаны Пэдзі Чаефскі; з 623 выступамі ад 5 лістапада 1959 года да 13 мая 1961 яна стала адной з самых доўгачасовай пастановак на Брадвеі.

Як прызнаная зорка, Бэн-Амі дапамагаў невядомаму тады Джону Гарфілду паступіць у Амерыканскі лабараторны тэатр(англ.) бел.[14].

Ён таксама з’яўляўся судырэктарам фільма 1937 года «Зялёныя палі» з Эдгарам Г. Ульмерам і некалькіх іншых кіна- і тэлефільмаў[15].

Яго пляменніца Джэніфер Уорэн(англ.) бел. стала актрысай і кінапрадзюсарам.

Зноскі

  1. Jacob Ben-Ami // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Джэйкаб Бэн-Амі(англ.)  на сайце Internet Broadway Database
  3. 3,0 3,1 Jacob Ben-Ami scripts: 1927-1967. New York Public Library.
  4. 4,0 4,1 Jacob Ben-Ami. Museum of Family History.
  5. Jacob Ben-ami Dead at 86 (July 26, 1977).
  6. 6,0 6,1 Quindlen, Anna. Jacob Ben-Ami Actor, Dies at 86; A Founder of Jewish Art Theater; Helped to Make Stage More Realistic and Less Farcical (July 23, 1977).
  7. 7,0 7,1 Nahshon, Edna (February 2, 2016). New York's Yiddish Theater: From the Bowery to Broadway. Columbia University Press. p. 156. ISBN 9780231541077. https://books.google.com/books?id=ku0dDAAAQBAJ&pg=PA156. Retrieved on May 16, 2016. 
  8. Jacob Ben-Ami. Oxford University Press.
  9. Nahma Sandrow Yiddish Theater in the United States. Jewish Women's Archive.
  10. 10,0 10,1 Gansberg, Alan L. (May 18, 2004). Little Caesar: A Biography of Edward G. Robinson. Scarecrow Press. p. 24. ISBN 9780810849501. https://books.google.com/books?id=pOtGs2gBwCEC&pg=PA24. Retrieved on May 16, 2016. 
  11. Parker, Dorothy; Fitzpatrick, Kevin C. (May 1, 2014). Dorothy Parker: Complete Broadway, 1918–1923. iUniverse. p. 185. ISBN 9781491722664. https://books.google.com/books?id=V26PAwAAQBAJ&pg=PA185. Retrieved on May 16, 2016. 
  12. Sandrow, Nahma (1996). Vagabond Stars: A World History of Yiddish Theater. Syracuse University Press. p. 274. ISBN 9780815603290. https://books.google.com/books?id=ABnQTU7xYJ8C&pg=PA274. Retrieved on May 16, 2016. 
  13. Shafer, Ivonne (November 28, 2011). Eugene O'Neill and American Society. Universitat de València. pp. 97–98. ISBN 9788437083506. https://books.google.com/books?id=JvyoeQiq2IEC&pg=PA97. Retrieved on May 16, 2016. 
  14. McGrath, Patrick J. (January 1, 1993). John Garfield: The Illustrated Career in Films and on Stage. McFarland. p. 5. ISBN 9780899508672. https://books.google.com/books?id=xtIarL3_y5YC&pg=PA5. Retrieved on May 16, 2016. 
  15. Джэйкаб Бэн-Амі (англ.)  на сайце Internet Movie Database(англ.)  на сайце Internet Movie Database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.