Юджын Гладстан О’Ніл
| Юджын Гладстан О’Ніл | |
|---|---|
| англ.: Eugene Gladstone O'Neill | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1888[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 лістапада 1953[1][2][…] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Джэймс О'Ніл[d] |
| Маці | Ella O'Neill[d] |
| Жонка | Agnes Boulton[d] і Carlotta Monterey[d] |
| Дзеці | Уна О'Ніл[d] і Eugene O'Neill, Jr.[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, сцэнарыст, пісьменнік |
| Мова твораў | англійская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
| eoneill.com (англ.) | |
Юджын Гладстан О’Ніл[8] (англ.: Eugene Gladstone O'Neill, 16 кастрычніка 1888 — 27 лістапада 1953) — амерыканскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1936), лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1920, 1922, 1928). П’есу «Любоў пад вязамі» на беларускую мову пераклаў Васіль Сёмуха (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і Элы (Квінлан) О’Ніл і вядомага амерыканскага акцёра Джэймса О’Ніла. Вучыўся ў каталіцкай школе-інтэрнаце ў Нью-Ёрку, затым у школе ў Нью-Лондане. У 1902 г. паступіў у інтэрнат для пратэстантаў і каталікоў у Канектыкуце. У 1906 г. паступіў у Прынстанскі ўніверсітэт, але праз год кінуў вучобу. У 1909 г. ажаніўся супраць волі бацькі і адправіўся золаташукальнікам у Гандурас, затым у Англію і Аргенціну, дзе бадзяўся і жыў у галечы. У 1911 г. вярнуўся ў Нью-Ёрк. У 1912 г. пачаў пісаць п’есы. З 1914 г. стаў наведваць семінар Дж. П. Бекера па драматургіі ў Гарвардскім універсітэце. У 1916 г. адбылася першая пастаноўка п’есы О’Ніла («На ўсход, на Кардыф»). З 1920 г. яго п’есы пачынаюць ставіць на Брадвеі. З 1920 па 1923 гг. драматург страціў бацьку, маці і брата, у 1928 г. развёўся з другой жонкай. У 1929 г. ажаніўся ў трэці раз з актрысай Карлотай Монтрэ. У 1920—1943 гг. стварыў больш за 20 п’ес. У 1936 г. драматург быў удастоены Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У 1943 г. цалкам страціў працаздольнасць з-за паражэння нервовай сістэмы.
Зноскі
- ↑ а б Gelb B., Gelb A. Eugene O'Neill // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Eugene O'Neill // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118590014 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б Find a Grave — 1996. Праверана 2 ліпеня 2024.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118590014 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 8 студзеня 2022.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2008. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Юджын Гладстан О’Ніл у адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 437. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Бостане
- Пахаваныя ў Масачусетсе
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Лаўрэаты прэміі Лорэнса Аліўе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Тоні»
