Джэймс Дын
| Джэймс Дын | |
|---|---|
| англ.: James Dean | |
| | |
| Дата нараджэння | 8 лютага 1931[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 верасня 1955[1][2][…] (24 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Winton Dean[d][4] |
| Маці | Mildred Marie Wilson[d][4] |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Прафесія | кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр, аўтагоншчык, акцёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000015 |
| jamesdean.com (англ.) | |
Джэймс Байран Дын (англ.: James Byron Dean; 8 лютага 1931[1][2][…], Marion[d], Індыяна — 30 верасня 1955[1][2][…], Cholame[d], Каліфорнія) — амерыканскі акцёр. Яго памятаюць як культурную ікону, якая ўвасабляе юнацкае расчараванне і сацыяльнае адчужэнне, якія прысутнічаюць у яго самай вядомай акцёрскай працы — ролі праблемнага падлетка Джыма Старка ў карціне «Бунтар без прычыны». Двума іншымі ролямі, якія прынеслі вядомасць акцёру, сталі вобразы адзіночкі Кэла Траста ў гістарычнай драме «На ўсход ад раю» і панурага работніка ранча Джэта Рынка ў эпічнай вестэрн-драме «Гігант».
Пасля гібелі ў аўтакатастрофе, 30 верасня 1955 года, Дын стаў першым чалавекам, які атрымаў пасмяротную намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю за працу ў драме «На ўсход ад раю». Пасля атрымання другой намінацыі за ролю ў эпасе «Гігант» у наступным годзе акцёр стаў першым і адзіным чалавекам, удастоеным дзвюх пасмяротных акцёрскіх намінацый на «Оскар». Двойчы намінаваўся на прэмію BAFTA у катэгорыі «Найлепшы замежны акцёр» (1956, 1957) і быў удастоены дзвюх асаблівых прэмій «Залаты глобус» у катэгорыях «Найлепшы драматычны акцёр» і «Генрыета» (1956, 1957). У 1999 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва паставіў акцёра на 18 месца ў спісе «100 Найвялікшых зорак кіно».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 James Dean — 2000.
- 1 2 3 4 James Dean // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.