Джэймс (востраў, Гамбія)
| Востраў Джэймс і звязаныя з ім славутасці* | |
|---|---|
| James Island and Related Sites** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | iii, vi |
| Спасылка | 761 |
| Рэгіён*** | Афрыка |
| Каардынаты | 13°19′ пн. ш. 16°22′ з. д.HGЯO |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 2003 (27-я сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 2011 год (назва вострава) |
Востраў Джэймс (англ.: James Island) — невялікі фартыфікаваны астравок на рацэ Гамбія, прыкладна ў 30 км ад упадзення яе ў Атлантычны акіян.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Першае ўмацаванае паселішча еўрапейцаў на востраве было заснавана герцагствам Курляндскім у 1651 годзе.
Востраў Святога Андрэя быў не адзінай заморскай калоніяй герцагства (калонія на востраве Табага існавала ў 1654—1659 і потым у 1660—1689 гадах).
У 1661 годзе востраў быў захоплены англічанамі, якія далі яму сучасную назву. Выкарыстоўваўся як база для вывазу з Заходняй Афрыкі золата, слановай косці і чорных нявольнікаў.
У 1695 годзе форт Джэймс быў захоплены Францыяй. Быў вернуты Англіі ў 1697 годзе, затым ізноў адышоў Францыі ў 1702 годзе. У 1779 годзе форт быў закінуты.
У 2003 годзе востраў Джэймс разам з некалькімі іншымі ўмацаваннямі каланіяльнага перыяду занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.