Джэйран
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Джэйран | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Gazella subgutturosa Güldenstädt, 1780 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Джэйра́н (Gazella subgutturosa) — млекакормячае роду газелей сямейства пустарогіх.
Даўжыня цела 93—116 см, вышыня ў карку 60—75 см, маса 18—33 кг. У самцоў чорныя лірападобныя рогі даўжынёю да 41 см, самкі бязрогія. Афарбоўка верху цела і бакоў пясчаная, ніз цела, шыя і ўнутраныя бакі ног белыя. Каля хваста невялікае белае «люстэрка».
Пашыраны ў Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі, Усходнім Закаўказзі, Казахстане. Жыве ў пустынях, паўпустынях і перадгор'ях, трымаецца групамі.
Корміцца травяністымі і хмызняковымі раслінамі. Нараджае 1—2 дзіцянят.
Падвід джэйрана з Аравійскага п-ва занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Джэйран // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.