Джэм-сэйшн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Джэм-сэйшн[1] (ад англ.: jam session) — сумесная паслядоўная індывідуальная і агульная імправізацыя на зададзеную тэму[2]. Музычнае дзеянне, калі музыканты збіраюцца і іграюць без падрыхтоўкі і пагаднення, або калі ўзяць інструмент і выступіць можа кожны з прысутных.

Правядзенне[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна адбываюцца пасля канцэрту, пры сустрэчы на гастролях некалькіх музычных калектываў, калі пасля канцэртаў музыканты збіраюцца разам паіграць і паімправізаваць у свабодным стылі. Такім шляхам яны знаёмяцца адзін з адным як прафесіяналы, дэманструючы сваё майстэрства.

Слова джэм можа быць больш свабодна выкарыстана для абазначэння любой натхнёнай ці імправізаванай часткі музычнага выканання, асабліва ў рок або джаз-музыцы. Джэм-сэйшны звычайна праводзяцца для задавальнення саміх выканаўцаў, а не для публічнага выступлення.

Джэм-сэйшны часта выкарыстоўваюцца для стварэння новага матэрыялу, знаходжання патрэбнай аранжоўкі, або проста для сустрэчы і сумеснай практыкі. Джэм-сэйшны могуць быць заснаваны на старых песнях і формах, узгодненай паслядоўнасці акордаў ці партытуры, прапанаванымі ўдзельнікамі, або могуць быць цалкам імправізацыйнымі. Джэм-сэйшны могуць вар’іравацца ад вельмі свабодных сходаў аматараў да майстэрскіх імправізаваных сесій гуказапісу, прызначаных для публічнага выпуску.

Зноскі