Джэсі Джэй
| Джэсі Джэй | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Jessica Ellen Cornish |
| Дата нараджэння | 27 сакавіка 1988[1] (37 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Бацька | Stephen Cornish[d] |
| Маці | Rose Cornish[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявачка, аўтар-выканаўца, аўтабіёграф, аўтарка-кампазітар, music executive, акцёр дубляжа |
| Гады актыўнасці | з 1999 |
| Інструменты | вакал[2] |
| Жанры | поп-музыка[2] |
| Псеўданімы | Jessie J |
| Лэйблы | Gut Records[d], Lava Records[d], Island Records і Universal Republic Records[d] |
| Узнагароды | |
| jessiejofficial.com (англ.) | |
Джэсіка Элен Корніш (англ.: Jessica Ellen Cornish; нар. 27 сакавіка 1988, Рэдбрыдж, Лондан), вядомая як Джэсі Джэй (Jessie J) — брытанская спявачка і аўтар песень.
Пасля банкруцтва лэйбла Gut Records ў самым пачатку кар’еры спявачка доўгі час мела выдавецкі кантракт з Sony/ATV Music, пачала пісаць песні для Крыса Браўна, Майлі Сайрус і іншых выканаўцаў. Затым яна падпісала кантракт з лэйблам Universal Republic, на якім выпусціла дэбютны сінгл «Do It Like a Dude». У пачатку 2011 года, узначаліўшы чарты двух дзясяткаў краін свету, уключаючы чарты Вялікабрытаніі, Францыі, Ірландыі і Новай Зеландыі, з песняй «Price Tag», яна выпусціла свой дэбютны альбом «Who You Are», які трапіў з другога радка ў альбомным чарце Вялікабрытаніі. Іншымі рэлізамі з альбома, былі песні «Nobody’s Perfect», «Who’s Laughing Now» і «Who You Are», якія ўвайшлі ў топ-20 брытанскага сінглавага чарта. Выпуск пятага сінгла, «Domino», стаў другім паспяховым сусветным рэлізам. Песня дасягнула шостага радка ў чарце Billboard Hot 100 і ўзначаліла чарт Вялікабрытаніі. Сёмым і апошнім сінглам з альбома «Who You Are», стала песня «LaserLight», гэта шосты сінгл які ўвайшоў у топ-10 чарта Вялікабрытаніі для Джэсі Джэй. Такім чынам, Джэсі Джэй стала першай брытанскай спявачкай з 6-ю сінгламі з аднаго альбома, якія трапілі ў топ-10 аўтарытэтнага чарта.
Другі студыйны альбом, «Alive», быў выпушчаны 23 верасня 2013 года і ўвайшоў у топ-5 альбомнага чарта Вялікабрытаніі. Акрамя сваёй музычнай кар’еры, Джэсі паспрабавала сябе ў ролі настаўніка ў тэлевізійным шоу The Voice UK у сезонах 2012 і 2013 года і The Voice Australia у сезонах 2015 і 2016 года.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- Who You Are (2011)
- Alive (2013)
- Sweet Talker (2014)
- R.O.S.E. (2018)
- This Christmas Day (2018)
- Don't Tease Me with a Good Time (2025)
Зноскі
- ↑ Jessie J // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
- ↑ https://www.antena1.com.br/noticias/jessie-j-e-a-artista-da
- ↑ https://www.essexlive.news/news/celebs-tv/chadwell-heath-singer-jessie-j-8004767