Дзмітрый Іванавіч Данцоў
Дзмітрый Іванавіч Данцоў | |
---|---|
укр.: Дмитро Іванович Донцов | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1883[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 1973[1] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q18043519? |
Жонка | Marija Batschynska-Donzowa[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, літаратурны крытык, публіцыст, філосаф, палітык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Іванавіч Данцоў (укр.: Донцов Дмитро Іванович, 30 жніўня 1883, Мелітопаль — 30 сакавіка 1973, Канада) — украінскі літаратурны крытык, публіцыст, палітычны дзеяч, тэарэтык інтэгральнага ўкраінскага нацыяналізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзмітрый Іванавіч Данцоў нарадзіўся 30 жніўня 1883 года. У 1900 годзе, пасля заканчэння Мелітопальскага рэальнага вучылішча, пакідае родны горад і пераязджае ў Царскае сяло каля Пецярбурга, дзе працягвае адукацыю на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, які канчае ў 1907 годзе.
Студэнтам пачынае інтэнсіўную палітычную дзейнасць і ў 1905 годзе ўступае ва Украінскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (УСДРП). Двойчы арыштоўваўся (у 1905 г. у Пецярбургу і ў 1908 г. у Кіеве), пасля другога арышту і васьмі месяцаў за кратамі, захадамі сваякоў яго выпускаюць на парукі, і ў тым жа годзе ён выязджае ў Галіцыю.
У 1909—1911 гадах Дзмітрый Данцоў вучыцца ў Венскім універсітэце, там жа ажаніўся з украінскай студэнткай Марыяй Бачынскай. Правучыўшыся тры семестры ў Вене, у 1911 годзе пераязджае да Львова, дзе працягвае навучанне. У 1917 годзе атрымлівае ступень доктара юрыдычных навук.
У 1913 годзе Данцоў праз канфлікт на нацыянальным грунце выходзіць з УСДРП. Робіцца першым старшынёй Саюза вызвалення Украіны, заснавананага 4 жніўня 1914 года.
З 1914 г. жыве ў Вене і Берліне, а з 1916 г. — у Швейцарыі, актыўна ўключаецца ў работу Саюза вызвалення Украіны, на чале якога становіцца. У пачатку 1918 г. вяртаецца ў Кіеў, дзе працуе ў гетманскіх урадавых структурах, робіцца дырэктарам Украінскага тэлеграфнага агенцтва (УТА) пры ўрадзе гетмана Паўла Скарападскага. Быў адным з заснавальнікаў Партыі хлебаробаў-дэмакратаў.
На працягу 1919—1921 гг. — шэф Украінскага прэс-бюро пры пасольстве УНР у Берне (Швейцарыя).
З 1922 г. — зноў у Львове, рэдагуе часопісы «Літературно-науковий вісник», «Заграва», «Вісник», друкуецца ў нямецкай, швейцарскай і польскай перыёдыцы.
У 1926 г. піша сваю работу «Націоналізм».
У 1939 г. эміграваў за мяжу (Бухарэст, Прага, Германія, Парыж, ЗША, Канада), з 1947 г. да смерці жыве ў Манрэалі (Канада), там жа ў 1948—53 гг. выкладаў украінскую літаратуру ў мясцовым універсітэце.
Памёр 30 сакавіка 1973 года ў Канадзе. Пахаваны ў Амерыцы на ўкраінскіх могілках у Саўт-Баўнд-Брук.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- (бел.) Данцоў Д. «Нацыяналізм» (беларускі пераклад) PDF Архівавана 1 жніўня 2008.
- (укр.) Донцов Д. Де шукати наших історичних традицій. — Львів: Квартальник Вістника. — 1938;
- (укр.) Донцов Д. Націоналізм. — Лондон; Торонто: Українська видавнича спілка, 1966. HTML Архівавана 5 сакавіка 2008.
- (укр.) Донцов Д. Про актуальні річи // Літературно-науковий вістник. — 1932. — Ч. 3.
- (укр.) Донцов Д. Церква і націоналізм // Літературно-науковий вістник. — 1924. — № 5-6.
- (укр.) Донцов Д. «Дух нашої давнини».
- (укр.) Донцов Д. Якою має бути література?. Торонто: Мова—U, 1949.
- (укр.) Донцов Д. Дві раси, дві касти, дві культури: (Дмитро Донцов — літературний критик)// Дзвін. — 1997. — № 9.
- (укр.) Донцов Д. Рік 1918, Київ
- (укр.) Донцов Д. Зброя на синів батька брехні HTML Архівавана 15 кастрычніка 2007.
- (укр.) Донцов Д. Демократичні фарисеї і націоналізм HTML Архівавана 15 кастрычніка 2007.
- (укр.) Донцов Д. Криза світової політики і наше завдання HTML Архівавана 26 верасня 2007.
- (укр.) Донцов Д. В чім сила організації? HTML Архівавана 17 кастрычніка 2007.
- (укр.) Донцов Д. MEMENTO HTML Архівавана 26 верасня 2007.
- (укр.) Донцов Д. Похід Карла ХII на Україну RAR Архівавана 26 верасня 2007.
- (укр.) Донцов Д. «Дороговказ Григорія Сковороди нашій сучасності» ZIP Архівавана 24 жніўня 2006.
- (укр.) Донцов Д. «Дороговказ у майбутнє» ZIP Архівавана 11 сакавіка 2007.
- (укр.) Донцов Д. «Заповіт Шевченка» ZIP Архівавана 11 сакавіка 2007.
- (укр.) Донцов Д. «Хаос сучасности і молодь» ZIP Архівавана 11 сакавіка 2007.
- (укр.) Донцов Д. ПРАВДА ПРАДІДІВ ВЕЛИКИХ ZIP Архівавана 11 сакавіка 2007.
- (укр.) Донцов Д. «ЄДИНЕ, ЩО Є НА ПОТРЕБУ» HTML
Зноскі
- ↑ а б https://www.myslenedrevo.com.ua/ru/Publ/Dontsov/Biography.html Праверана 13 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Мелітопалі
- Памерлі 30 сакавіка
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Манрэалі
- Пахаваныя ў Нью-Джэрсі
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Украінскія нацыяналісты
- Юрысты Украіны
- Рэпрэсаваныя ў Польшчы
- Украінская эміграцыя
- Палітычныя эмігранты