Дзмітрый Альбертавіч Дзёмін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Альбертавіч Дзёмін
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1967(1967-06-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 2020(2020-10-28) (53 гады)
Месца смерці
Музычная дзейнасць

Дзмітрый Альбертавіч Дзёмін (14 чэрвеня 1967, Глыбокае — 28 кастрычніка 2020, Петразаводск) — дудар, выкладчык музыкі, майстар традыцыйных інструментаў з Глыбокага. Унук вядомага Глыбоцкага паэта Алеся Дубровіча. Жыў і працаваў у Карэліі (Расія).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці (Беларусь). У 1982 годзе скончыў ДМШ № 1, у 1986 годзе — аддзяленне духавых і ўдарных інструментаў Віцебскага музычнага каледжа, у 1991 годзе — кафедру духавых і ўдарных інструментаў Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасці «кларнет». Скончыў ПФ ЛОЛГК па спецыянальнасці «кларнет» (клас дацэнта Г. Г. Валена, 1991). З 1989 года працаваў у Петразаводскай кансерваторыі як майстар па настройцы і рамонту музычных інструментаў. З 2003 года выкладаў на кафедры музыкі фіна-вугорскіх народаў.

У якасці выканаўцы Дзмітрый Дзёмін быў удзельнікам шматлікіх творчых калектываў: нацыянальны ансамбль песні і танца Карэліі «Кантэле», фальклорнага тэатра «Карэльская горніца», фолк-групы «Мюлярыт», фолк-групы Sattuma і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы выданняў, прысвечаных трыдыцыйным інструментам народаў Карэліі[1]. Рабіў дуды, у тым ліку эстонскую дуду — «торупіл», марыйскую дуду — «шувыр», чувашскі «сарнай» і «шапар», шведзкую «сакпіпу», мардоўскую дуду — «оз пувама». Займаўся адраджэннем іншых традыцыйных інструментаў. Рэканструяваў водзкую дуду (дуду народу водзь, важане — невялікі этнас які жыве пад Санкт-Пецярбургам). Пачаў працу па вырабу копіі Глыбоцкай дуды, але праца была перапыненая раптоўнай смерцю майстра. Шматлікія інструменты захоўваюцца ў музейных калекцыях у Карэліі[2].

Быў удзельнікам і суарганізатарам міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй». Удзельнічаў у ім у 2017, 2018 і 2020 гадах. Прадстаўляў традыцыю эстонскай дуды — торупіл[3].

Дуда зробленая Дзмітрыем Дзёміным[4]

Трагічна загінуў, выгульваючы сабаку[5].

Зноскі