Алесь Дубровіч
Алесь Дубровіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1942 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Алесь Дубровіч, сапр.:Аляксей Рыгоравіч Рэдзька (1910, в. Галубічы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Каралевічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 7 лістапада 1942, Глыбоччына) — беларускі паэт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Друкавацца пачаў у 1928 годзе (карэспандэнцыі ў газеце «Доля працы»). У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш «Беларусь». Удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 годзе за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». Два з паловай гады без суда правёў у віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе ён змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля вызвалення ў 1936 годзе узяў псеўданім «Алесь Дубровіч». Актыўна друкаваўся ў заходнебеларускіх перыядычных выданнях («Беларускі летапіс», «Калоссе»). У кастрычніку 1939 года быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 годзе пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў карэспандэнтам газеты «Вілейская праўда». У гады вайны ў антыфашысцкім падполлі. Быў арыштаваны ў канцы лістапада 1942 года акупацыйнымі ўладамі; расстраляны.
Дзед вядомага дудара, музыканта і майстра народных інструментаў Дзмітрыя Дзёміна.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965;
- Крывёю сэрца. Мн., 1967;
- Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік на месцы расстрэлу патрыётаў, непадалёк ад вёскі Галубічы.
- Адна з вуліц горада Глыбокае носіць імя Алеся Дубровіча.
- У 2012 годзе ў Глыбокім была адкрыта Алея гонару, на якой устаноўлены бюст паэта[1].
Зноскі
- ↑ Да 105-гадовага юбілею паэта Алеся Дубровіча // Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 7 лістапада
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Глыбоцкім раёне
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Зняволеныя Вілейскай турмы
- Зняволеныя Лукішскай турмы
- Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі