Дзмітрый Аляксандравіч Ігнаценка
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Ігнаценка | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 лютага 1995[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||
Вага | 84 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Лясгас | |||||||||||||||
Нумар | 31 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Дзмітрый Ігнаценка (нар. 1 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лясгаса».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года гуляў за дубль. 13 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў матчы супраць «Нафтана», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. У канцы сезона стаў трывала выходзіць у стартавым складзе гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3].
Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы гамяльчан. У верасні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4], аднак з-за траўмы амаль не з’яўляўся на полі, а сезон 2017 увогуле поўнасцю прапусціў. Толькі ў ліпені 2018 года зноў стаў з’яўляцца ў складзе. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5]. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». Сезон 2019 пачынаў у дублі «Гомеля», пазней стаў прыцягвацца да асноўнай каманды.
У снежні 2019 года, пасля таго як «Гомель» чарговы раз выбыў у Першую лігу, падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[6]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2021 года перайшоў у мазырскую «Славію»[7]. Большую частку сезона 2021 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8]. У 2022 годзе быў іграком ратацыі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Славію»[9] і з-за траўм завяршыў прафесійную кар’еру[10].
У ліпені 2023 года ў якасці аматара далучыўся да гомельскага «Лясгаса» з Другой лігі.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за зборную Беларусі да 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (0:1). Усяго правёў 13 матчаў за зборную, у асноўным на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Гомель | 7 | 0 | |
2013 | дубль | Гомель | 26 | 2 | |
2014 | Д1 | Гомель | 10 | 1 | |
2015 | Д1 | Гомель | 13 | 0 | |
2016 | Д2 | Гомель | 3 | 0 | |
2017 | Д1 | Гомель | 0 | 0 | |
2018 (1) | дубль | Гомель | 1 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | Белшына | 10 | 0 | |
2019 | Д1 | Гомель | 9 | 0 | |
2020 | Д1 | Гарадзея | 22 | 1 | |
2021 | Д1 | Славія | 2 | 0 | |
2022 | Д1 | Славія | 11 | 1 | |
2023 (2) | Д3 | Лясгас | 5 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dmitri Ignatenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcslavia.by/ru/player/ignatenko-0
- ↑ «Гомель» продлил контракт с Игнатенко (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ «Гомель» подписал контракты с шестью игроками (руск.). football.by (23 лютага 2016). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Дмитрий Игнатенко перешел в «Белшину» (руск.). football.by (6 жніўня 2018). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ В "Городее" снова есть Дмитрий Игнатенко (руск.). football.by (13 снежня 2019). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Славия" подписала бывшего защитника "Городеи" Игнатенко (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Славия" продолжит сотрудничество с Дмитрием Игнатенко (руск.). football.by (19 снежня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Кисляк вернулся (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 13 студзеня 2023.
- ↑ Дмитрий Игнатенко: "Кресты" у меня рвались три раза. Дважды — в Минске на Маяковке. Колено было как арбуз!" (руск.). football.by (9 лістапада 2023). Праверана 15 лютага 2024.