Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў
| Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў | |
|---|---|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, паэт |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук (2016) |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў (нар. ?) — беларускі філосаф, паэт, пісьменнік. Магістр філасофскіх навук (2008), кандыдат філасофскіх навук (2016)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 2008 годзе факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, у 2008 годзе — філасофскае аддзяленне Беларускага калегіума. Абараніў магістарскую працу «Феномен рэлігійнасці ў кантэксце Беларускай культуры XVI—XVIII стагоддзяў», у 2016 годзе — кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-філасофскія погляды мысліцеляў Беларусі ў кантэксце рэлігійнай палемікі канца XVI - сярэдзіны XVII стагоддзя»[1].
Працаваў галоўным спецыялістам, навуковым супрацоўнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: беларуская філасофія, гісторыя рэлігіі, гісторыя ідэй, марксізм, постструктуралізм[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за 2020 год за манаграфію «Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя. Мінск, 2020
- Удзел у калектыўных працах
- Анталогія філасофскай думкі Беларусі: дапаможнік для студэнтаў : у 3 т. Т. 1. Мінск, 2017.
- Узнагароды, прызнанне. Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю 2020 г.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Марозаў 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- СМАЛЯКОЎ Дзмітрый Анатольевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ
- Выпускнікі Беларускага Калегіюма
- Лаўрэаты прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага