Беларускі Калегіюм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускі Калегіюм — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурнага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднееўрапейскіх і заходніх краін. Беларускі Калегіюм аб'ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадскіх асоб.[1] Калегіюм супрацоўнічае з Польскім Інстытутам у Мінску, выкладчыцкімі асяродкамі Варшаўскага і Львоўскага ўнівэрсітэтаў.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі Калегіюм быў створаны шэрагам няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асоб у лістападзе 1997 г. Адукацыйная дзейнасць калегіума пачалася 1 кастрычніка 1998 г.

У 2013—2014 гг перажываў крызіс.[3].

З 2013 году кіраўніком установы з'яўляецца Ірына Дубянецкая.[4]

Навучальныя праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Навучальныя праграмы у Беларускім Калегіюме на 2015—2016 гг.

  • Журналістыка
  • Найноўшая гісторыя
  • Філасофія і літаратура
  • Еўрапеістыка (пачалася у 2015 годзе [5])

Штогадовы набор звычайна адбываецца у верасні-кастрычніку[6].

Апроч традыцыйных кірункаў выкладання на працягу навучальнага году адбываецца шэраг семінараў, спецкурсаў майстэрняў па фатаграфіі, палітычнай тэорыі, мастацкаму перакладу, літаратурныя слэмы [7], дыскусіі[8] і інш.

Калегіюм не мае сталага памяшкання. Заняткі адбываюцца ў розным месцах, найбольш часта у Беларускім ПЭН-цэнтры.

Прынцыпы[правіць | правіць зыходнік]

  • заходне- і сярэднееўрапейскія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;
  • сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;
  • параўнальны навуковы і навучальны падыход;
  • крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сітуацыю;
  • каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадства.

Выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі Калегіюм актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю («ПрайдзіСвет», «Праўнік», «Макулатура» і «Паміж»)[4].

Выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

і іншыя.

Сярод вядомых выпускнікоў журналіст Глеб Лабадзенка, паэтэса і перакладчыца Марыйка Мартысевіч, рэдактар часопісу перакладной літаратуры Юлія Цімафеева, пісьменніца Аксана Спрынчан, лаўрэаты прэміі «Дэбют» Наталка Харытанюк, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Адамовіч, журналісты Сяргей Будкін, на аддзяленні гісторыі вучыўся палітолаг Андрэй Казакевіч і інш.[3]

Цікава ведаць[правіць | правіць зыходнік]

На працягу шэрагу гадоў у Вільнюсе выдаецца цыкл кніг, прасвечаных вядомым беларускім дзеячам пад назвай "Бібліятэка «Беларускі Калегіюм»[9].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі