Дзмітрый Сяргеевіч Асанаў
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Грамадзянства | Беларусь |
Дата нараджэння | 18 мая 1996[1] (28 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Вагавая катэгорыя | Найлягчэйшая вага (— 56 кг) |
Трэнер | Ю. Чуйко, С. Асанаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Сяргеевіч Асанаў (нар. 18 мая 1996 года, Маладзечна) — беларускі баксёр, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года, чэмпіён Беларусі, Майстар спорту міжнароднага класа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У дзяцінстве акрамя бокса займаўся яшчэ і футболам, але з часам ён прыняў рашэнне цалкам засяродзіць намаганні на боксе. Першым трэнерам Дзмітрыя стаў яго бацька Сяргей Леанідавіч, які працаваў трэнерам у мясцовай спартыўнай школе. У 2012 годзе Асанаў дамогся першых сур’ёзных поспехаў на моладзевым узроўні. Спачатку ён стаў чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў, а затым выйграў еўрапейскае першынство ў сваёй узроставай групе.
У 2015 годзе Асанаў упершыню стаў чэмпіёнам Беларусі сярод дарослых. Улетку 2015 года Дзмітрый прыняў удзел у першых Еўрапейскіх гульнях у Баку. Дзякуючы дыскваліфікацыі з-за допінгу яго першага суперніка Асанаў пачаў спаборніцтвы адразу з чвэрцьфіналу. Атрымаўшы дзве ўпэўненыя перамогі беларускі баксёр прабіўся ў фінал, дзе яго супернікам стаў расіянін Бахтавар Назіраў. Бой атрымаўся вельмі упартым, але ў выніку перамогу з лікам 2:1 атрымаў Назіраў. На чэмпіянаце свету ў Досе Асанаў здолеў дабрацца да паўфіналу, дзе саступіў толькі бронзаваму прызёру летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ірландцу Майклу Конлану. Акрамя медаля сусветнага першынства беларускі баксёр атрымаў магчымасць правесці дадатковы бой з яшчэ адным бронзавым прызёрам гэтага чэмпіянату індыйцам Шывай Тапа за імянную алімпійскую ліцэнзію. Бой прайшоў з перавагай Асанава і завяршыўся з лікам 3:0 на яго карысць. Тым самым Дзмітрый заваяваў пуцёўку на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.
Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры на факультэце спартовых гульняў і адзінаборстваў.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Архівавана 15 жніўня 2016. на сайце AIBA