Дзмітрый Барысавіч Рыклін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Барысавіч Рыклін
Дата нараджэння 6 снежня 1972(1972-12-06) (51 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Рыгоравіч Коган

Дзмітрый Барысавіч Рыклін (нар. 6 снежня 1972Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і першаснай апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны. Доктар тэхнічных навук (Расія, 2007; Беларусь, 2008), прафесар (2013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання», 1995; аспірантура «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», 1998; дактарантура, 2007).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1995, мастацка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Прадзенне натуральных і хімічных валокнаў», прафесар; з 2015 — факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: вытворчасць неаднародных тэкстыльных нітак; прагназаванне ўласцівасцей тэкстыльных матэрыялаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (2015).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Технологические и теоретические основы производства многокомпонентной пряжи и комбинированных нитей : диссертация … доктора технических наук : 05.19.02 : защищена 31.05.2007 : утверждена 14.12.2007 / Рыклин Дмитрий Борисович. — Витебск, 2007.
  • Моделирование технологических процессов переработки неоднородных волокнистых смесей / Рыклин Д. Б. — Витебск, 2006.
  • Технология и оборудование для приготовления волокнистого настила : учебное пособие / Рыклин Д. Б. — Витебск, 2010.
  • Технология и оборудование для производства волокнистой ленты : учебное пособие / Д. Б. Рыклин. — Витебск, 2008.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]